Пінскі Лешчанскі манастыр
Пі́нскі Ле́шчанскі манасты́р Нараджэння Багародзіцы ― праваслаўны манастыр XIII стагоддзя, адзін з найбольш старажытных у Беларусі. Не захаваўся.
Славутасць | |
Пінскі Лешчанскі манастыр | |
---|---|
| |
52°07′13″ пн. ш. 26°07′30″ у. д.HGЯO | |
Краіна | Беларусь |
Горад | Пінск |
Канфесія | Праваслаўе |
Епархія | Турава-Пінская епархія |
Тып будынка | праваслаўны манастыр |
Дата заснавання | 1263 |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Гісторыя манастыра
правіцьПершыя звесткі пра манастыр адносяцца да 1263 года[1]. Знаходзіўся ў прадмесці Пінска Лешчы. У XIV—XV ст. быў цэнтрам праваслаўнай Турава-Пінскай епархіі, тут вяліся хронікі, перапісваліся славянскія пераклады візантыйскіх літаратурных твораў. У Турава-Пінскай епархіі к 1420 году налічвалася 49 манастыроў[1].
Некалі існавала паданне, што манастыр заснаваны кіеўскім князем Уладзімірам Манамахам. З часу заснавання ён стаў цэнтрам заходняга праваслаўя. Да XVII стагоддзя мітрапаліты заходнерускай царквы называлі сябе ў дадатак да тытулаў Мітрапаліта Кіеўскага, Галіцкага і ўсяе Русі ― Лешчанскімі, і толькі пазней Кіева-Пячэрскімі[2].
Першая царква манастыра была асвечана ў імя Нараджэння Найсвяцейшай Багародзіцы. Яна згадваецца пад 1263 годам, калі сын князя Міндоўга манах Раман (Войшалк) пасля забойства Транятай Міндоўга, бег сюды з Лаўрышаўскага манастыра[1][3]. У XVI стагоддзі манастыр разбурылі татары.
Архімандрытамі Лешчанскага манастыра былі Іосіф Нелюбовіч-Тукальскі, Елісей Плецянецкі.
У 1596, 1605—1623, 1638 гг. манастыр належаў уніятам. У 1639 годзе стараннямі Нелюбовіча-Тукальскага ён вернуты праваслаўным як пажыццёвае валоданне архімандрыта Нікіфара Лазоўскага[4].
Кароль Уладзіслаў IV падпарадкаваў манастыр кіеўскаму мітрапаліту Сільвестру Косаву, аднак у 1668 годзе манастыр зноў перайшоў да базылян і заставаўся ў іх да 1838 года[5].
У 1778 годзе ў царкве манастыра быў усталяваны арган, першы ў беларускіх уніяцкіх цэрквах.
У XIX стагоддзі манастыр знаходзіўся ў адміністрацыйным падначаленні ў Жыровіцкага «правінцыяла», як і іншыя 20 уніяцкіх манастыроў. Пасля скасавання кляштара ў 1840 годзе, Успенская царква стала парафіяльнай[6][7].
У 1997 годзе месца, дзе знаходзіўся манастыр, пазначылі памятным знакам. Цяпер тут гарадскі парк.
Архітэктура манастыра
правіцьПаводле інвентароў 1588 і 1595 комплекс манастыра быў драўляным, абгароджан плотам з калоў. На дзядзінцы, куды вяла шмат’ярусная званіца з дарожнай брамы, знаходзіліся грыдніца са святліцай, трохкамерная хата, гумно, стайня, лазня, дзве царквы: пяцівярховая з вертыкальна пастаўленых брусаў ― Успенская, і «цёплая» з трапезнай ― св. Духа.
У 1740 годзе пабудавана новая барочная драўляная Успенская царква, базіліка, трохнефнае збудаванне з ярусным верхам над цэнтральнай часткай і двума вежамі на фасадзе. Яна на малюнку Напалеона Орды. Згарэла ў 1905 годзе[8].
Заўвагі
правіць- ↑ а б в Mironowicz A.: Biskupstwo turowsko-pińskie w XI—XVI wieku. Trans Humana, 2011, s. 261—263. ISBN 978-83-61209-55-3
- ↑ Шляпкин И. А. Дмитрий Ростовский и его время. ― СПб., 1891. С. 12-13
- ↑ Мілавідаў А. І. Аб становішчы праваслаўя і рускай народнасці ў Пінскім ўдзельнай княстве і горадзе Пінску да 1703. ― М., 1894. С. 28.
- ↑ Mironowicz A.: Diecezja białoruska w XVII i XVIII wieku. Wydawnictwo Uniwersytetu w Białymstoku, 2008, s. 100—103. ISBN 978-83-7431-150-2
- ↑ А. Мілавідаў. Адабраць і перадаць. З гісторыі Ляшчынскага манастыра
- ↑ Апісанне цэркваў і прыходаў Мінскай епархіі. ― Мн. Вып. V. С.84−85
- ↑ Мілавідаў А. І. Архіў скасаванага пінскага Лешчынскага манастыра. ― М., 1900.
- ↑ Слюнькова И. Н. Манастыры ўсходняй і заходняй традыцый. Спадчына архітэктуры Беларусі. ― М, Прагрэс-традыцыя, 2002. С. 508—511
Літаратура
правіць- Пінскі Лешчанскі манастыр // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 12: Палікрат — Праметэй / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2001. — Т. 12. — С. 371—372. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0198-2 (т. 12).
- Пінскі Лешчанскі манастыр // Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (гал. рэд.) і інш.; маст. З. Э. Герасімовіч. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя, 2005. — Т. 2: Кадэцкі корпус — Яцкевіч. — С. 436. — 792 с. — ISBN 985-11-0378-0 (т. 2), ISBN 985-11-0315-2.
- РГИА, Ф. 824, воп. 2, адз. хр. 207. 1834 Інвентар Ляшчынскага манастыра
- Кулагін А. М. Каталіцкія храмы на Беларусі: Энцыкл. даведнік / А. М. Кулагін; маст. І. І. Бокі. — 2-е выд. — Мн.: БелЭн, 2001.— 216 с.: іл. ISBN 985-11-0199-0.
- Мосейчук В. История Пинского Свято-Успенского Лещинского монастыря. ― Сергиев Посад, 2002
Спасылкі
правіць- Леща(недаступная спасылка)
- Вечерний Брест: Бульдозером в культурный слой(недаступная спасылка)
- Обретение утраченного(недаступная спасылка)