Святліца
Святлі́ца — светлы чысты пакой, прызначаны звычайна для прыёму гасцей.
Святліцы здаўна вядомы ў Расіі, Польшчы і іншых краінах Еўропы. На Беларусі дакументальныя звесткі пра святліцы вядомы з 16 ст. Святліцы існавалі ў жылых дамах і замках, верхніх ярусах брам, лазнях, корчмах і аўстэрыях. Гэта былі вялікія жылыя пакоі з кафлянымі грубкамі і камінамі, часам афармляліся шпалерамі. У сялянскім жыллі святліцы вядомы з 19 ст.
ЛітаратураПравіць
- Святліца // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш.. — Мн.: БелЭн, 2002. — Т. 14: Рэле — Слаявіна. С. 278.