Аўстэ́рыя (італ.: osteria) — заезны дом; тып карчмы. Вядома ў Польшчы і на Беларусі з XVI ст., найбольш пашырана з XVIII ст. Размяшчаліся аўстэрыі звычайна на гандлёвых плошчах або галоўных вуліцах гарадоў і мястэчак. Будавалі іх з дрэва, цэглы, у тэхніцы «прускага муру». У плане пераважала форма прамавугольніка. Уключалі стайні, вазоўні, гасціныя пакоі, каморы. Гасціныя пакоі абсталёўваліся лавамі, сталамі, мелі кафляную грубку для ацяплення памяшкання і мураваную печ для гатавання ежы. Некаторыя аўстэрыі былі складанымі комплексамі, якія ўключалі жылыя, гаспадарчыя, гандлёвыя і іншыя будынкі, згрупаваныя вакол агульнага двара. А. сталі прататыпам для гасцініц і паштовых станцый.

Аўстэрыя ў в. Варняны, пач. XX ст.

Гл. таксама

правіць

Літаратура

правіць

Спасылкі

правіць