Уніяцкая Царква ў Рэчы Паспалітай

уніяцкая царква ў Рэчы Паспалітай
(Пасля перасылкі з Руская Уніяцкая Царква)

Руская Уніяцкая Царква, таксама Кіеўская, Галіцкая і ўсяе Русі мітраполія (лац.: Ecclesia Ruthena unita) — памесная каталіцкая царква ўсходняга абраду (грэка-каталіцкая), утвораная ў Рэчы Паспалітай у выніку Берасцейскай уніі. Цяпер яе спадкаемцамі з'яўляюцца Украінская Грэка-Каталіцкая Царква і Беларуская Грэка-Каталіцкая Царква.

Юрыдычна ахоплівала ўсе былыя праваслаўныя землі Рэчы Паспалітай. Апроч гэтага, некаторы час у 1671 годзе мітраполіі было падпарадкавана каля 1600 цэркваў у Венгрыі і Трансільваніі, а таксама Мукачаўская епархія[uk].

Адміністрацыйны падзел мітраполіі

правіць

Мітрапаліты кіеўскія, галіцкія і ўсяе Русі

правіць

Узначальвалася мітрапалітам (меў тытул мітрапаліта кіеўскага, галіцкага і ўсяе Русі), які пасля яго абрання або прызначэння каралём зацвярджаўся Папам Рымскім. Кафедра мітрапаліта знаходзілася ў Віленскім Прачысценскім саборы[1].

Гісторыя

правіць

Утварэнне

правіць

Спробы ажыццявіць царкоўную унію ў Вялікім княстве Літоўскім (ВКЛ) рабіліся з XV ст. (гл. Канстанцкі сабор 1414-1418). Фларэнційская унія (1439), падпісаная з боку Кіеўскай мітраполіі мітрапалітам Ісідорам, была адвергнута ў ВКЛ; аднак шэраг літоўска-наваградскіх мітрапалітаў былі яе прыхільнікамі, у т. л. Грыгорый Балгарын, Місаіл, Іосіф I. На Брэсцкім саборы 1596 года большасць праваслаўных епіскапаў на чале з мітрапалітам Міхаілам Рагозам падтрымала унію. Усе праваслаўныя епархіі, якія ахоплівалі землі Вялікага княства Літоўскага, сталі уніяцкімі (Пінска-Тураўская уніяцкая епархія, Полацкая уніяцкая архіепархія, Смаленская і Уладзіміра-Берасцейская епархіі), а кіраўнікі захавалі тытул мітрапалітаў кіеўскіх з кафедрай у Навагрудку, Вільні, часам у Варшаве (з XVIII ст.).

Дагматычныя, абрадава-літургічныя, іерархічныя і юрыдычныя асновы уніяцтва вызначаны 33 «берасцейскімі артыкуламі», прызнанне якіх з'яўлялася ўмовай для заключэння уніі. Артыкулы былі закліканы ліквідаваць дэзарганізацыю Праваслаўнай Царквы ва ўсіх сферах духоўнага, матэрыяльнага і культурнага жыцця і мелі выразную этнаахоўную накіраванасць. Яны абгаворвалі дзяржаўныя гарантыі памеснасці Уніяцкай Царквы, стваралі перашкоду яе лацінізацыі і паланізацыі, прадугледжвалі захаванне адміністрацыйнай самастойнасці і незалежнасці ад польскага Касцёла, павышэнне сацыяльнага статуса епіскапата, захаванне ўсходне-візантыйскай традыцыі. 3 пачатку існавання Уніяцкая Царква сустрэла моцнае супраціўленне з боку духавенства і свецкіх людзей, пераважна мяшчан (у канцы XVI — пач. XVII ст. іх узначальваў князь Канстанцін Астрожскі), чыя апазіцыйнасць праяўлялася ў розных формах — ад пратэстаў, соймавых дэбатаў, антыуніяцкай палемікі, дзейнасці праваслаўных брацтваў да рознага роду выступленняў аж да паўстанняў: Магілёўскае паўстанне (1618), Віцебскае паўстанне (1623).

Пасля Падзелаў Рэчы Паспалітай 1772, 1792 і 1795 тэрыторыя мітраполіі была падзелена паміж Расіяй, Аўстрыяй і Прусіяй.

Прусія

правіць

У 1797 на тэрыторыі, якая апынулася пад уладай Прусіі, была ўтворана супраслеўская ўніяцкая епархія. Але ўжо ў 1807 згодна з умовамі Тыльзіцкага міру Беласточчына была далучана да Расійскай імперыі. Супраслеўская ўніяцкая епархія была скасавана ў 1809, а яе тэрыторыя аб'яднана з Берасцейскай уніяцкай епархіяй.

Пасля 1-га падзела Рэчы Паспалітай 1772 тэрыторыя полацкай архіепархіі была далучана да Расійскай імперыі. Полацкаму архібіскупу былі падначалены ўсе парафіі на далучанных тэрыторыях. З канца 18 стагоддзя пачаўся працэс пераводу часткі ўніятаў у праваслаўе. У 1795 былі ліквідаваны ўсе епархіі акрамя полацкай архіепархіі. У 1798 адноўлены ў іншых межах берасцейская і луцкая епархіі. У 1806 створана невялікая віленская мітрапаліцкая епархія, а таксама адноўлена пасада мітрапаліта, якому ўжо не дазвалялась ужываць тытул «кіеўскага, галіцкага і ўсяе Русі». Гэтая пасада, аднак не была зацведжана Апостальскай Сталіцай. Уніяцкія мітрапаліты, прызначанныя расійскімі ўладамі лічыліся Рымам толькі адміністратарамі, а мітрапаліцкая ўлада была парададзена новай галіцкай грэка-каталіцкай мітраполіі  (польск.). У 1828 ўсе 4 епархіі зноў былі ліквідаваны, а замест утвораны 2 новыя: літоўская з кафедрай у Жыровічах і беларуская з мітрапаліцкай кафедрай у Полацку. У выніку Полацкага царкоўнага сабора 1839 уніяцкая царква ў Расійскай імперыі была скасавана, засталася толькі холмская епархія  (польск.) ў межах Царства Польскага, частка галіцкай грэка-каталіцкай мітраполіі  (польск.), але і яна была ліквідавана ў 1878 годзе.

Аўстрыя

правіць

На тэрыторыі Аўстрыі апынуліся перамышальская  (польск.) і львоўская з часткамі галіцкай і камянецкай. Па волі імператрыцы Марыі Тэрэзіі ў 1774 назва «ўніяцкая» была зменена на «грэка-каталіцкую». У 1807 льўская епархія пераўтворана ў архіепархію  (польск.), а таксама створана Галіцкая грэка-каталіцкая мітраполія  (польск.) з кафедрай у Львове. У склад новай мітраполіі ўвайшлі: львоўская архіепархія  (польск.), холмская  (польск.) і перамышальская епархіі  (польск.). У 1885 створана яшчэ адна грэка-каталіцкая епархія — станіславаўская  (польск.).

Зноскі

Літаратура

правіць