Уладзімірская і Берасцейская епархія (уніяцкая)
Уладзімірская і Берасцейская епархія — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка (епархія) уніяцкай царквы ў Рэчы Паспалітай.
Берасцейская частка епархіі ахоплівала тэрыторыю Берасцейскага павета і Падляшскага ваяводства (без паўночнай часткі).
Гісторыя
правіцьСтворана ў выніку пераходу Уладзімірскай і Берасцейскай праваслаўнай епархіі ва ўніяцтва пасля Берасцейскай уніі 1596 года.
У XVIII стагоддзі ў епархіі існавала пасада берасцейскага епіскапа-суфрагана, які кіраваў паўночнай часткай епархіі. У 1722 годзе епархія ахоплівала тэрыторыю 30 тыс. км², налічвала 18 дэканатаў і 489 парафій. Берасцейскае суфраганнае епіскапства ў 1772 годзе налічвала 10 дэканатаў (Бельскі, Бяльскі, Берасцейскі, Драгічынскі, Камянецкі, Кобрынскі, Мельніцкі, Палескі, Пружанскі, Уладаускі), 268 парафій і 4 базыльянскія манастыры.
Пасля 3-га падзелу Рэчы Паспалітай тэрыторыя епархіі была падзелена паміж Расіяй, Аўстрыяй і Прусіяй, а сама яна скасавана. У 1798 годзе Павел I аднавіў яе частку ў выглядзе Берасцейскай епархіі. У 1809 годзе з яе была вылучана частка дзеля стварэння Віленскай уніяцкай епархіі, а таксама далучана тэрыторыя былой Супраслеўскай уніяцкай епархіі ў выніку таго, што Беласточчына апынулася ў межах Расійскай імперыі. Пасля 1828 года Берасцейская ўніяцкая епархія была скасавана, а яе тэрыторыя ўвайшла ў Літоўскую ўніяцкую епархію.
Епіскапы
правіцьЛітаратура
правіць- Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (гал. рэд.) і інш.; маст. З. Э. Герасімовіч. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя, 2005. — Т. 2: Кадэцкі корпус — Яцкевіч. — 792 с. — ISBN 985-11-0378-0 (т. 2), ISBN 985-11-0315-2.