Віцебскае паўстанне
Віцебскае паўстанне (12 лістапада 1623) — выступленне праваслаўных гараджан Віцебска супраць прымушэння да прыняцця царкоўнай уніі. Асноўным вынікам паўстанне стала забойства ўніяцкага (грэка-каталіцкага) архіепіскапа Іасафата Кунцэвіча.
Прычыны і падрыхтоўка
правіцьБерасцейская унія 1596 года падзяліла хрысціянскае насельніцтва Вялікага Княства Літоўскага на ўніятаў і «схізматыкаў». Адным з цэнтраў супраціўлення уніі было Віцебскае ваяводства. Апазіцыю уніі склалі брацкія школы як у Вільні і Кіеве, дзе якіх дзейнічаў Мялецій Сматрыцкі. Для пераводу праваслаўных цэркваў ва уніі ў Віцебскае ваяводства прыбыў полацкі архіепіскап Іасафат Кунцэвіч, ён загадаў зачыніць праваслаўныя храмы і манастыры, чым змусіць праваслаўных прыхаджан да прыняцця ўніі. Праваслаўным святарам забаранялася з’яўляцца[удакладніць] у гарадах і іх ваколіцах, парушальнікам распараджэння пагражала турэмнае зняволенне. Так, у прыватнасці, быў арыштаваны святар Ілія, які праводзіў набажэнства ў будане за горадам. У 1662 годзе адбыўся інцыдэнт з нападам раззлаваных жыхароў Віцебска падчас царкоўнай службы на ўніяцкае духавенства на чале з Кунцэвічам, якое было збіта. Арыштаваныя ўдзельнікі былі вызвалены гараджанамі пасля штурму гарадской ратушы. Пасля гэтага Іасафат Кунцэвіч узмацніў ганенні на праваслаўных.[крыніца?]
У падрыхтоўцы новага выступлення ўдзельнічалі жыхары Магілёва, Оршы, Полацка і Вільні.
Падзеі
правіцьВіцебскае паўстанне пачалося 12 лістапада 1623 года пад кіраўніцтвам віцябляніна Сцёпана Пасіёра, палачаніна Пётра Васілеўскага, яго сына Васіля і іншых. У паўстанні ўдзельнічалі таксама жыхары Полацка, Магілёва, Оршы, Вільні і вёсак Віцебскага ваяводства. Па сігнале званоў ратушы і праваслаўных цэркваў некалькі тысяч паўстанцаў рушылі да рэзідэнцыі Кунцэвіча, уварваліся ў двор, падпалілі дом, забілі архіепіскапа, а цела кінулі ў Дзвіну. Святары і чэлядзь з акружэння былі збіты, маёмасць разрабавана, а архіў знішчаны.
Рымскі папа Урбан VIII заклікаў караля Рэчы Паспалітай Жыгімонта III бязлітасна расправіцца з паўстанцамі. У Віцебск прыбылі каралеўскія камісары з узброенымі атрадамі, якія сілай здушылі паўстанне. Усе гараджане, у тым ліку члены магістрата былі аб’яўлены саўдзельнікамі. З-за таго, што саўдзельнікамі паўстання былі прызнаны ўсе гараджане горада, Віцебск быў пазбаўлены Магдэбургскага права і ўсіх астатніх прывілеяў. З горада спагнана 3079 злотых. Камісары загадалі зняць званы з ратушы і ўсіх праваслаўных цэркваў і адліць з іх вялікі звон у памяць пра Кунцэвіча, ратуша была разбурана[1].
На судзе былі прыгавораны да смерці 120 чалавек[2], з іх пакараны смерцю 19, у тым ліку два бурмістры (Навум Воўк і Сямён Неша)[1] і падбухторшчык паўстання — палачанін Пётра Васілеўскі. Апошні прызнаўся на допыце, што была сувязь з праваслаўным брацтвам у Вільні. 78 чалавек, у тым ліку зачыншчык забойства Кунцэвіча Сцёпан Пасіёра былі прыгавораны да пакарання смерцю завочна.
У 1643 годзе Урбан VIII прызнаў Кунцэвіча блажэнным, а ў 1867 годзе Пій IX аднёс яго да ліку святых, абвясціўшы заступнікам Русі і Польшчы. У энцыкліку Ecclesiam Dei Пій XI назваў Кунцэвіча «апосталам яднання»[3].
У 1980 годзе на будынку віцебскай ратушы была ўсталявана мемарыяльная шыльда ў памяць аб паўстанцах[2]. Сёння яна дэмантавана.
Паўстанне ў культуры
правіцьПад уплывам У. Стукаліча І. Рэпін збіраўся напісаць гістарычную карціну пра Віцебскае паўстанне 1623 (не здзейснена, захаваўся эскіз «Пропаведзь Кунцэвіча ў Віцебску», (1893)). Уладзімір Караткевіч напісаў п’есу «Званы Віцебска».
Гл. таксама
правіцьКрыніцы
правіць- ↑ а б БелЭн 1997, с. 215
- ↑ а б Витебск: Энциклопедический справочник 1988.
- ↑ Энцыкліка Ecclesiam Dei Архівавана 28 жніўня 2008 года.
Літаратура
правіць- Мялешка В. І. Віцебскае паўстанне // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 4: Варанецкі — Гальфстрым / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1997. — Т. 4. — С. 215. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0090-0 (т. 4).
- Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (гал. рэд.) і інш.; маст. З. Э. Герасімовіч. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя, 2005. — Т. 1: Абаленскі — Кадэнцыя. — 688 с. — ISBN 985-11-0314-4 (т. 1), ISBN 985-11-0315-2.
- Витебск: Энциклопедический справочник (руск.) / Гл. редактор И. П. Шамякин. — Мн.: БелСЭ им. П. Бровки, 1988. — С. 123—124. — 408 с. — ISBN 5-85700-004-1.
Спасылкі
правіць- Е. А. Верниковская. ВИТЕБСКОЕ ВОССТАНИЕ 12 НОЯБРЯ 1623 Г. — Славянский альманах, 2002.