Пінскі кляштар бернардзінцаў
Пінскі кляштар бернардзінцаў — колішні кляштар у Пінску Брэсцкай вобласці, які існаваў у 1705—1832 гадах. Размешчаны па вуліцы Савецкай, 36.
Славутасць | |
Пінскі кляштар бернардзінцаў | |
---|---|
52°07′08″ пн. ш. 26°06′37″ у. д.HGЯO | |
Краіна | |
Месцазнаходжанне | |
Ордэнская прыналежнасць | бернардзінцы |
Статус | Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 112Г000544 |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Гісторыя
правіцьЗаснаваны ў 1705 годзе М. С. Вішнявецкім і яго жонкай Кацярынай з Дольскіх. Агульная плошча 6 маргоў 2 пруты, уключаў агароды і лугі. Штогодняя «правізія» складала 1500 злотых. Уваходзіў у Літоўскую правінцыю ордэна бернардзінцаў. У 1765—1786 пабудаваны мураваны касцёл Міхаіла Арханёла, парафіі пры ім не было. У пачатку 19 ст. дабудаваны сакрысція і прылеглае памяшканне. Гараднічы Берасцейскага ваяводства В. Грабоўскі адпісаў на будоўлю касцёла 16 тыс. злотых. У 1832 годзе ў кляштары жылі 13 манахаў. У тым жа годзе кляштар скасаваны. Пазней касцёл перарабілі на царкву Св. Варвары, а ў 1858 у памяшканнях кляштара размясціўся Пінскі Варварынскі манастыр.
Літаратура
правіць- Пінскі кляштар бернардзінцаў // Рэлігія і царква на Беларусі : Энцыкл. давед. / Рэдкал.: Пашкоў Г.П. (гал.рэд.) і інш.; Маст. Глекаў А.А. — Мн.: БелЭн, 2001. — 365 с. — ISBN 985-11-0220-2.
Спасылкі
правіць- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Пінскі кляштар бернардзінцаў
- Пінскі кляштар бернардзінцаў на сайце «Архіварта»