Піроп (ад стар.-грэч.: πυρωπός — падобны да агню) — мінерал, сілікат з групы гранатаў. Сустракаецца ў кімберлітах (разам з алмазамі) і іншых ультраасноўных горных пародах.

Піроп
Формула Mg3Al2(SiO4)3
Прымесь Fe, Mn, Cr
Статус IMA grandfathered mineral (G)[d][1]
Фізічныя ўласцівасці
Колер Крывяна-чырвоны, аранжава-чырвоны, пурпурны, ружовы, цёмна-чырвоны
Колер рысы Белая
Бляск Шкляны
Празрыстасць Празрысты, напаўпразрысты
Цвёрдасць 7,5
Спайнасць Адсутнічае
Шчыльнасць 3,65 — 3,84 г/см³
Сінгонія Кубічная (Планаксіяльная)
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Празрыстыя крышталі піропу з’яўляюцца каштоўнымі камянямі і выкарыстоўваюцца ў ювелірнай справе. Астатнія крышталі ўжываюцца ў якасці абразіўнага матэрыялу.

Радовішчы

правіць

Вядомы радовішчы піропу ў Чэхіі (Сярэднечэшскія горы), Расіі (Якуція), Лесота, Танзаніі, ЗША, Бразіліі, Аргенціне, Аўстраліі, Нарвегіі.

Спасылкі

правіць
  1. Nickel E. H., Nichols M. C. IMA/CNMNC List of Mineral Names (March 2007) — 2007.