Пітак (~650580 да н.э.) — правіцель Мітылены (598590 да н.э.), адзін з «Сямі мудрацоў».

Пітак
грэч. Πιττακός
Бюст Пітака (рымская копія грэчаскага арыгінала; Луўр)
Бюст Пітака (рымская копія грэчаскага арыгінала; Луўр)
Дата нараджэння 650-я да н.э.
Месца нараджэння
Дата смерці 570-я да н.э.
Месца смерці
Грамадзянства
Род дзейнасці філосаф, палітык, ваенны
Навуковая сфера філасофія
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Быў адзіным правіцелем гораду, але адмовіўся стаць тыранам, а нарэшце склаў свае паўнамоцтвы. Дэвізам яго было: «Ведай свой час».

Сын Гіра і жанчыны з Лесбаса. Верагоднай выявай Пітака ў наш час лічацца тэракотавая статуэтка з Пампеяў (пазнейшы варыянт партрэту 4 ст. да н.э., з якога таксама скапіравана герма, што захоўваецца ў Парыжы), а таксама бюст 4 ст. да н.э. з надпісам, што захоўваецца ў Луўры; верагоднасць выявы на мазаіцы з Баальбека была аспрэчаная. У апісанні Алкея, яго палітычнага праціўніка, Пітак быў «таўстапузы» і «пласкастопы». Вінавацілі Пітака і ў пахвальбе[1].

Зноскі

  1. Хафнер Г. Выдающиеся портреты античности : 337 портретов в слове и образе / Пер. с нем. В. А. Сеферьянц. — М.: Прогресс, 1984. — 311 с. (руск.)

Гл. таксама

правіць

Літаратура

правіць
  • Диоген Лаэртский. О жизни, учениях и изречениях знаменитых философов, Пер. М. Л. Гаспарова; Ред. тома и авт. вступ. ст. А. Ф. Лосев; АН СССР, Ин-т философии. — 2-е изд., испр. — М.: Мысль, 1986. стр. 77-79.

Спасылкі

правіць