Мітылена
Мітыле́на, або Мітылі́ні (грэч. Μυτιλήνη) — горад, адміністрацыйны цэнтр грэчаскага вострава Лесбас. Насельніцтва (2011 г.) — 27 871 чалавек.
Горад
| ||||||||||||||||||||||||||||||
Гісторыя
правіцьСтаражытныя грэкі лічылі, што назва Мітылены паходзіць ад імя дачкі Макара, старажытнага валадара Лесбаса. У канцы 2 тысячагоддзя да н. э. або ў пачатку 1 тысячагоддзя да н. э. Лесбас быў каланізаваны эалійцамі, якія стварылі шэраг полісаў. У класічны перыяд Мітыленскі поліс займаў большую частку вострава. Яго росквіт абумовілі рэформы Пітака, аднаго з сямі мудрацоў Старажытнай Грэцыі. З Мітылены паходзілі вядомыя старажытнагрэчаскія пісьменнікі Лесх, Сапфо і Геланік.
У 427 г. да н. э. Мітылена была захоплена Афінскім флотам. Афіняне ліквідавалі самастойнасць поліса, а землі падзялілі паміж каланістамі з Атыкі. У 62 г. да н. э. статус свабоднага горада быў адноўлены Пампеям. У рымскі час Мітылена перажыла новы перыяд росквіту. З'яўлялася важным ваенным і адміністрацыйным цэнтрам у складзе Візантыі і Асманскай Порты. З 8 лістапада 1912 г. далучана да Грэцыі.
Спасылкі
правіць- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Мітылена
- Афіцыйны сайт
- Гісторыя і міфалогія