Пітэр Фальк
Пітэр Майкл Фальк (англ.: Peter Michael Falk; 16 верасня 1927, Нью-Ёрк, ЗША — 23 чэрвеня 2011) — амерыканскі акцёр, вядомы сваёй роляй лейтэнанта Каломба ў аднайменным тэлесерыяле. Акрамя таго, Пітэр з'яўляўся ў такіх фільмах, як «Прынцэса-нявеста», «Вялікія гонкі» і «Прарок». Ён двойчы быў намінаваны на прэмію «Оскар» і пяць разоў атрымліваў прэмію «Эмі» (чатыры з іх за ролю вышукніка Каломба) і адзін раз «Залаты Глобус». У 1996 годзе часопіс TV Guide уключыў Фалька ў свой спіс 50 найвялікшых тэлевізійных зорак усіх часоў, дзе ён апынуўся на 21 радку[6].
Пітэр Фальк | |
---|---|
Peter Falk | |
| |
Імя пры нараджэнні | Пітэр Майкл Фальк |
Дата нараджэння | 16 верасня 1927[1][2][…] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 23 чэрвеня 2011[5][1][…] (83 гады) |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Грамадзянства |
![]() |
Жонка | Шэра Данезэ[d] |
Адукацыя | |
Прафесія | |
Кар’ера | 1959—2008 |
Узнагароды |
«Залаты глобус» (1973), «Эмі» (1972, 1975, 1990) |
IMDb | ID 0000393 |
Афіцыйны сайт | |
![]() |
БіяграфіяПравіць
Пітэр Фальк нарадзіўся 16 верасня 1927 года ў Нью-Ёрку ў сям'і ўладальніка галянтарэйнай крамы і крамы адзення Майкла Пітэра Фалька і яго жонкі Мадлен (у дзявоцтве — Хокхаўз), якая працавала бухгалтарам[7]. Паходжаннем бацькі будучага акцёру былі венгерскімі, чэшскімі, расійскімі і польскімі яўрэямі[8].
У трохгадовым узросце правае вока Фалька быў хірургічна выдалена з-за выяўленай у яго хваробы рэтынабластомы. Рэшту жыцця ён насіў шкляное вока[9]. Не зважаючы на гэта, яшчэ з дзяцінства Пітэр часцяком удзельнічаў у спаборніцтвах па камандным відах спорту, як бейсбол ці баскетбол.
Першае з'яўленне Фалька на сцэне адбылася ў 12 гадоў, калі ён прыняў удзел у спектаклі «Піраты Пензанса», які ставіўся ў знакамітым летнім лагеры «Camp High Point», размешчаным у прадмесці Нью-Ёрку. Адным з настаўнікаў Фалька ў лагеры быў Рос Марцін з якім пазней яны здымаліся ў «Вялікіх гонках» і адным з эпізодаў серыяла «Каломба».
Навучаўся Пітэр у Вышэйшай школе Осінінгу, размешчанай у наваколлі Нью-Ёрку, дзе быў «прэзідэнтам» аднаго са старэйшых класаў. Пасля заканчэння школы ў 1945 годзе, ён паступіў у каледж Гамільтан. Яшчэ да заканчэння Другой сусветнай вайны Фальк паспрабаваў уступіць ва Узброеныя сілы ЗША, але яму адмовілі з-за шклянога вока. Ён быў залічаны ў шэрагі Ваенна-марскога флоту ЗША, дзе служыў памочнікам кухара і прыбіральшчыкам. Пасля Фльк падарожнічаў па Еўропе і нават 6 месяцаў працаваў на чыгунке ў Югаславіі[10].
Пасля вяртання дахаты Пітэр навучаўся ў Сіракузскім універсітэце ў Нью-Ёрку на эканамічнае аддзяленне, аднак ён быў не ўпэйнены ў тым, што жадае рабіць далей. Пасля ўніверсітэту працаваў адміністратарам і клеркам, апраз нейкі час запісаўся ў тэатр. З 1958 пачаў рэгулярна з'яўляцца ў кіно і тэлебачанні, зняўшыся ў фільмах «Карпарацыя забойства» «Жменя цудаў», «Вялікія гонкі», «Гэты вар'яцкі, вар'яцкі, вар'яцкі, вар'яцкі свет». Але самай знакамітай для Пітэра Фалька стала роля лейтынанта лос-анджэлесаўскай паліцыі Каломба ў серыяле «Каломба», які з-за сваёй папулярнасці доўжыўся 19 гадоў.
Акцёр памёр у чацвер увечары 23 чэрвеня 2011 года ў Беверлі-Хілз, паводле заяваў Пітэр Фальк пакутаваў на хваробу Альцгеймера і дэменцыю[11][12].
Зноскі
- ↑ а б Bibliothèque nationale de France data.bnf.fr: платформа адкрытых даных — 2011. Праверана 10 кастрычніка 2015.
- ↑ а б Peter Falk // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ Peter Falk // SNAC — 2010. Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ Deutsche Nationalbibliothek Record #132870207 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 15 снежня 2014.
- ↑ http://abcnews.go.com/Entertainment/columbo-star-peter-falk-dies-83/story?id=13922090
- ↑ TV Guide Guide to TV. Barnes and Noble. 2004. p. 596. ISBN 0-7607-5634-1. (англ.)
- ↑ Біяграфія Пітэра Фалька. Film Reference (англ.)
- ↑ Інтэрвію з Пітэрам Фалькам. Cigara Ficionado (англ.)
- ↑ Пітэр Фальк Архівавана 10 чэрвеня 2009.. The Biography Channel (англ.)
- ↑ Falk, Peter (2006). Just One More Thing: Stories From My Life. New York: Carroll & Graf Publishers. p. 26. ISBN 0-7867-1795-5.
- ↑ У ЗША пайшоў з жыцця адзін з праслаўленых ветэранаў Галівуда — Пітэр Фальк(недаступная спасылка). Белтэлерадыёкампанія
- ↑ Памёр «лейтэнант Каломба» — акцёр Пітэр Фальк. Наша Ніва
СпасылкіПравіць
- Афіцыйны сайт (англ.)