Пётр Антонавіч Порта
(Пасля перасылкі з П. А. Порта)
Пётр Антонавіч Порта (1780 — пасля 1865) — беларускі архітэктар.
Пётр Антонавіч Порта | |
---|---|
Дата нараджэння | 1780 |
Дата смерці | не раней за 1865 |
Біяграфія правіць
У 1834—1842 гадах Полацкі епархіяльны архітэктар. У 1830—1835 гадах архітэктар Полацкага кадэцкага корпуса.
Творчасць правіць
Работы на Беларусі: перабудова касцёла Полацкага езуіцкага калегіума ў праваслаўны сабор Св. Мікалая (1831—1838), праект мураванай 5-купальнай царквы для Лепеля (1835), перабудова езуіцкага вучылішча ў Віцебску ў будынак мужчынскага духоўнага вучылішча (1841). Побач з культавымі праектаваў грамадзянскія дзяржаўныя пабудовы, распрацоўваў праекты па прыватных заказах.
Зноскі
Літаратура правіць
- Порта Пётр Антонавіч // Архітэктура Беларусі: Энцыклапедычны даведнік. — Мн.: БелЭн, 1993. — 620 с. — ISBN 5-85700-078-5.