Рабец

пасёлак у Хойніцкім раёне Гомельскай вобласці Беларусі

Рабе́ц[1] (трансліт.: Rabiec, руск.: Рабец) — пасёлак у Хойніцкім раёне Гомельскай вобласці. Уваходзіць у склад Алексіцкага сельсавета.

Пасёлак
Рабец
Краіна
Вобласць
Раён
Сельсавет
Каардынаты
Першая згадка
Насельніцтва
Часавы пояс
Тэлефонны код
+375 2346
Аўтамабільны код
3
СААТА
3254804041
Рабец на карце Беларусі ±
Рабец (Беларусь)
Рабец
Рабец (Гомельская вобласць)
Рабец

ГісторыяПравіць

 
Рэчка Рабец на плане Генеральнага межавання Рэчыцкага павета 1797 г.

У 1909 годзе згаданы фальварак Рабец, які месціўся ў Юравіцкай воласці, меў адзін двор і пятнаццаць жыхароў.[2] У сельскагаспадарчым перапісе 1916 году сказана, што той фальварак належаў Антонію, сыну Фелікса, Лаўрыновічу, а жыло ў ім адзінаццаць чалавек.[3] Назва паходзіць ад рэчкі Рабец, вядомай яшчэ з XVI ст.[4] Пазначана рэчка таксама на плане Генеральнага межавання Рэчыцкага павета 1797 года.

Аднайменны пасёлак быў заснаваны ў 1920-я гады. Бацька Івана Паўлавіча Мележа пісаў сыну 10 студзеня 1961 года, што ў Глінішчах землеўпарадкаванне не праводзілася, але — у суседніх Алексічах. Тады з сяла Алексічы ўтварылі тры пасёлкі: Алексічы, Дуброва (запісана Дуброўна) і Рабец.[5].

Пасля скасавання Юравіцкага раёна, 8 ліпеня 1931 года тэрыторыя Алексіцкага сельсавета (з Рабцом) увайшла ў склад Хойніцкага раёна. У тым жа 1931 годзе жыхары ўступілі ў калгас. З 20 лютага 1938 года — у Палескай вобласці з цэнтрам у Мазыры.

У гады Вялікай Айчыннай вайны 10 жыхароў загінулі на фронце.

З 8 студзеня 1954 года — у Гомельскай вобласці. Згодна з перапісам 1959 года ў пасёлку жылі 182 чалавекі. У складзе калгаса «Ленінскі шлях» (цэнтр — вёска Глінішча).

На 2021 год у Рабцу 8 гаспадарак з 14 жыхарамі[6].

Вядомыя асобыПравіць

ЗаўвагіПравіць

  1. Прозвішча Рэвяка (Равяка) у Алексічах, выселкам з якіх быў Рабец, вядома з апісання Мазырскага замка 1552 года, гл.: Архив Юго-Западной России. Ч. 7. Т. І. Акты о заселении Юго-Западной России. — Киев, 1886. С. 636

Зноскі

  1. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Гомельская вобласць: нарматыўны даведнік / Н. А. Багамольнікава і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2006. — 382 с. ISBN 985-458-131-4 (DJVU).
  2. Список населённых мест Минской губернии. / Сост. В. С. Ярмолович. — Минск, 1909. С. 167
  3. НГАБ у Мінску. Ф. 325. Воп. 2. Спр. 474. А. 19 — 19адв.
  4. Архив Юго-Западной России. Ч.VII. Т. I. — Киев, 1886. Акты о заселении Юго-Западной России. С. 222—225; Литовская метрика. Книга записей 51 (1566—1574). — Вильнюс, 2000. С. 177—179
  5. Сем лістоў з глыбіні Палесся
  6. Звесткі пра колькасць насельніцтва на тэрыторыі Алексіцкага сельсавета на 01.01.2021 г. Архівавана 20 кастрычніка 2021.

СпасылкіПравіць