Дуброва (Хойніцкі раён)

вёска ў Хойніцкім раёне Гомельскай вобласці Беларусі

Дубро́ва[1] (трансліт.: Dubrova, руск.: Дуброва) — вёска[2][A] ў Хойніцкім раёне Гомельскай вобласці Беларусі. Уваходзіць у склад Алексіцкага сельсавета.

Вёска
Дуброва
Краіна
Вобласць
Раён
Сельсавет
Каардынаты
Першая згадка
1920-я гады
Насельніцтва
  • 25 чал. (2021)
Часавы пояс
Тэлефонны код
+375 2346
Аўтамабільны код
3
СААТА
3254804016
Дуброва на карце Беларусі ±
Дуброва (Хойніцкі раён) (Беларусь)
Дуброва (Хойніцкі раён)
Дуброва (Хойніцкі раён) (Гомельская вобласць)
Дуброва (Хойніцкі раён)

Геаграфія

правіць

Каля Дубровы вадасховішча Віць[4].

Гісторыя

правіць

Пасёлак Дуброва[B] заснаваны на былых фальваркавых землях у 1920-я гады. Бацька Івана Паўлавіча Мележа пісаў сыну 10 студзеня 1961 года, што ў Глінішчах землеўпарадкаванне не праводзілася, але — у суседніх Алексічах. Тады з сяла Алексічы ўтварылі тры пасёлкі: Алексічы, Дуброва (у публікацыі запісана Дуброўна) і Рабец[C][6].

Пасля скасавання Юравіцкага раёна, 8 ліпеня 1931 года тэрыторыя Алексіцкага сельсавета (з Дубровай) увайшла ў склад Хойніцкага раёна. У тым жа 1931 годзе жыхары ўступілі ў калгас. З 20 лютага 1938 года — у Палескай вобласці з цэнтрам у Мазыры.

У гады Вялікай Айчыннай вайны 40 жыхароў загінулі на фронце.

З 8 студзеня 1954 года — у Гомельскай вобласці. Згодна з перапісам 1959 года, у Дуброве жылі 200 чалавек. Пасёлак знаходзіўся ў складзе калгаса «Ленінскі шлях» (цэнтр — вёска Глінішча).

На 2021 год у Дуброве 16 гаспадарак з 25 жыхарамі[7].

Заўвагі

правіць
  1. У хойніцкай кнізе «Памяць» у пераліку населеных пунктаў Алексіцкага сельсавета Дуброва слушна ўзначаліла алфавітны спіс пасёлкаў. За ёй — Нарыманаў, Рабец. Што праўда, у тым пераліку сярод вёсак памылкова змешчаны пасёлак Засценак. Надалей жа ў тэксце хронікі ўсе гэтыя паселішчы названыя вёскамі[3]. Атрымаўся гэткі разнабой у азначэнні статусаў. Гісторыя, аднак, паказвае іх заснаванне на месцы былых фальваркаў (Засценак, Рабец, Міхалёў (Нарыманаў)) альбо на фальваркавых землях (Дуброва) ужо ў савецкі час. Таму называць іх вёскамі, упадабляючы даўнім традыцыйным паселішчам, проста непісьменна.
  2. С. В. Марцэлеў у энцыклапедыі «Гарады і вёскі Беларусі» пачаў з таго, што атаясаміў Дуброву на тэрыторыі Юравіцкай воласці з Дубровай Дзёрнавіцкай воласці. Тую нараўлянскую Дуброву зблытаў з Дубровай Крукавіцкай воласці Рэчыцкага павета (сённяшні Петрыкаўскі раён), а апошнюю, у сваю чаргу, – з таксама петрыкаўскай, але Капаткевіцкай воласці Мазырскага павета Дубровай[5]. Такім чынам, аўтар у адным з найноўшых даведнікаў, што выдадзеныя ў Рэспубліцы Беларусь, падаў памылковую інфармацыю ажно пра чатыры аднаймённыя паселішчы трох адміністрацыйных раёнаў Гомельскай вобласці.
  3. Дарэчы, жыхары Рабца і Дубровы сваіх нябожчыкаў раней хавалі і сёння хаваюць на могілках у Алексічах.

Зноскі

  1. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Гомельская вобласць: нарматыўны даведнік / Н. А. Багамольнікава і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2006. — 382 с. ISBN 985-458-131-4 (DJVU).
  2. Дуброва (Хойніцкі раён) на сайце Дзяржаўнага цэнтра картографа-геадэзічных матэрыялаў і даных Рэспублікі Беларусь
  3. Памяць. Гісторыка-дакументальная хроніка Хойніцкага раёна.– Мінск: БЭ, 1993. С. 19, 146, 211, 212, 213
  4. БелЭн 1997.
  5. Гарады і вёскі Беларусі. Т. 2, кн. 2. Гомельская вобласць / С. В. Марцэлеў; рэдкал.: Г. П. Пашкоў (гал. рэд.) і інш. – Мінск: БелЭн, 2005. С. 143, 179 – 180, 440; дзеля параўнання гл.: Список населённых мест Минской губернии. / Сост. В. С. Ярмолович. — Минск, 1909. С. 57
  6. Сем лістоў з глыбіні Палесся(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 9 студзеня 2020. Праверана 28 кастрычніка 2021.
  7. Звесткі пра колькасць насельніцтва на тэрыторыі Алексіцкага сельсавета на 01.01.2021 г. Архівавана 20 кастрычніка 2021.

Літаратура

правіць

Спасылкі

правіць