У гэтай старонкі няма правераных версій, хутчэй за ўсё, яе якасць не ацэньвалася на адпаведнасць стандартам.

Радаслаў Калета (польск.: Radosław Kaleta[4]) — польскі беларусіст, паланіст, мовазнаўца, настаўнік, выкладчык, рэдактар, cуарганізатар курсаў польскай мовы для беларусаў[5], эксперт польскага Мiнiстэрства адукацыi па падручнiках для агульнаадукацыйнай адукацыi па беларускай мове, загадчык кафедры беларусістыкі Варшаўскага ўніверсітэта (01.10.2019-30.09.2024), намеснік дэкана факультэта прыкладной лінгвістыкі ВУ (з 01.09.2024)[6].

Радаслаў Калета
Грамадзянства
Род дзейнасці беларусазнавец, паланіст, мовазнавец
Навуковая сфера мовазнаўства[1], беларусазнаўства[1] і паланістыка[d][1]
Месца працы
Навуковая ступень габілітаваны доктар[2] (16 красавіка 2019) і доктарская ступень[d][2] (14 лютага 2012)
Альма-матар
Член у

Навуковыя зацікаўленні: параўнальная лінгвістыка, перакладазнаўства, сучасныя польска-беларускія моўныя кантакты, гісторыя беларускага правапісу, культура мовы, польская і беларуская мова як замежная (глотадыдактыка), сацыялінгвістыка, лексікалогія і лексікаграфія.

Біяграфія

правіць

2021 - прафесар Варшаўскага ўніверсітэта.

2019 — Варшаўскі ўніверсітэт, факультэт прыкладной лінгвістыкі, кафедра беларусістыкі, доктарская дысертацыя пра беларускую мову як замежную (на прыкладзе палякаў, якія вывучаюць беларускую) «Błędologia w glottodydaktyce białorutenistycznej»[7] («Памылкалогія ў беларусістычнай глотадыдактыцы»[8]). Гэта першая манаграфія, прысвечаная цалкам беларускай мове як замежнай, дзе аўтар папулярызуе тэрмін «беларусістычная глотадыдактыка» і развівае тэорыю моўных памылак, так натуральных пры вывучэнні замежных моў.

2012 — Варшаўскі ўніверсітэт, факультэт прыкладной лінгвістыкі, кафедра беларусістыкі, кандыдацкая дысертацыя «Białorusko-polska homonimia międzyjęzykowa» («Беларуска-польская міжмоўная аманімія», навуковы кіраўнік д.ф.н. Ніна Баршчэўская, праф. ВУ).

2009 — Варшаўскі ўніверсітэт, факультэт паланістыкі (Цэнтр польскай мовы і культуры для замежнікаў «Палонікум»), магістр, магістарская праца датычыла выкладання беларусам польскай мовы як замежнай (навуковы кіраўнік д.ф.н. Пётр Гарнцарак). Галоўныя спецыялізацыі — выкладанне польскай мовы як замежнай, карэктура і выдавецкая дзейнасць.

2007 — Варшаўскі ўніверсітэт, факультэт прыкладной лінгвістыкі і ўсходнеславянскіх філалогій, кафедра беларусістыкі, магістр (дыплом з адзнакай), тэма магістарскай працы, напісанай на беларускай мове: «Выбраныя марфалагічныя асаблівасці ў параўнанні двух правапісных стандартаў: тарашкевіцы і наркомаўкі» (навуковы кіраўнік д.ф.н. Ніна Баршчэўская). Галоўныя спецыялізацыі — выкладанне беларускай мовы (педагагічныя практыкі ў беларускім ліцэі ў Гайнаўцы, 2006 г.).

2005 — Беларуская служба Польскага радыё — журналісцкая практыка (прыклад падрыхтаванага матэрыялу[9])

Навуковая дзейнасць

правіць

Яго працы (манаграфіі, артыкулы, рэцэнзіі, справаздачы, водгукі на аўтарэфераты дысертацый, падручнікі) на польскай, беларускай і рускай мовах друкаваліся ў Польшчы, Беларусі, Літве, Чэхіі, Канадзе.

На польскай мове выйшлі яго беларусазнаўчыя кнігі: «Беларуска-польская міжмоўная аманімія» (2014)[10], «Польска-беларуская глотадыдактычная ляпсалогія» (2015)[11], «Памылкалогія ў беларусістычнай глотадыдактыцы» (2018)[8], «Папулярная беларуская граматыка для іншаземцаў» (2021)[12]. Рэдагаваў таксама калектыўныя манаграфіі: «Беларусь у навуковым дыскурсе»[13], «Мова, літаратура і культура Беларусі цягам стагоддзяў»[14], «Спазнаючы Беларусь...»[15], падручнік па беларускай мове для палякаў[16] . З'яўляецца заснавальнікам і рэдактарам часопіса «Беларуская мова як замежная»[17] і намеснікам галоўнага рэдактара часопіса «Acta Albaruthenica»[18].

Прыняў удзел у шматлікіх канферэнцыях (у Польшчы, Літве, ЗША, Канадзе, Беларусі, у тым ліку ў БДУ, МДЛУ і АН, шмат разоў выступаў на пленарным пасяджэнні). У 2015 г. арганізаваў вялікую секцыю «Беларуская мова як замежная»[19] (10 удзельнікаў) на VІ-м Міжнародным кангрэсе беларусістаў. Прайшоў стажыроўкі і чытаў гасцінныя лекцыі, сярод іншага, у Беларусі, у Рэспубліканскім інстытуце вышэйшай школы (2015), Мінскім дзяржаўным лінгвістычным універсітэце (2017) і Інстытуце мовазнаўства Акадэміі Навук Беларусі (2019), а таксама ў Празе (2016), Пецярбургу (2017), Славакіі (2023), Румыніі (2023), Нямеччыне (2024) і Кітаі (2024).

У 2012—2015 гг. быў навуковым сакратаром беларусазнаўчага часопіса «Acta Albaruthenica»[20]. Рэцэнзент польскіх беларусазнаўчых часопісаў «Białorutenistyka Białostocka», «Studia Białorutenistyczne», «Zeszyty Cyrylo-Metodiańskie», «Studia Rossica Gedanensia», «Acta Polono-Ruthenica», «Slavia Orientalis». З 2014 г. сябра Таварыства беларускай мовы і Міжнароднай асацыяцыі беларусістаў, а таксама іншых навуковых таварыстваў: Польскае таварыства беларусістаў, The Northeast Modern Language Association (NeMLA), Slavic Linguistics Society.

У 2013—2014 гг. супрацоўнічаў пры навуковым праекце кафедры беларусістыкі «Культурна-моўная спадчына Падляшша»[21].

На кафедры беларусістыкі Варшаўскага ўніверсітэта ініцыяваў у 2015 г. адкрыццё Майстэрні беларусістычнай глотадыдактыкі[22], якая выдае з 2017 г. часопіс «Беларуская мова як замежная»[17][23].

14.10.2019 узнагароджаны памятным знакам У гонар 90-годдзя Інстытута мовазнаўства Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі[24] «за значны ўклад у распрацоўку праблем глотадыдактыкі, удасканаленне методыкі выкладання замежных моў». Узнагароду ўручыў акадэмік праф. Аляксандр Лукашанец. Тройчы атрымліваў узнагароду Рэктара Варшаўскага ўніверсітэта (2016, 2020, 2023).

Бібліяграфія

правіць
  • Радаслаў Калета, 2007, Асноўныя марфалагічныя адрозненні паміж наркамаўкай і тарашкевіцай, «Acta Albaruthenica» 2007, т. 7, с. 192—206.
  • Радаслаў Калета, 2008, Выбраныя прыклады марфалагічнай дыферэнцыяцыі паміж двума правапіснымі стандартамі беларускай мовы, «Acta Albaruthenica» 2008, т. 8, с. 206—217
  • Радаслаў Калета, 2008, Паміраньне Гэрбэрта: маналёг пра «Эпілёг буры», «Arche» 2008,  № 10, с. 137—150[25].
  • Радаслаў Калета, 2010, Беларусь у Варшаве, «Arche», № 4, с. 343—353[26].
  • Радаслаў Калета, 2010, Цяжкасці польскае мовы: памылкі беларусаў, якія вывучаюць польскую мову, «Arche», № 4, с. 358—400[27].
  • Радаслаў Калета, 2013, Адрозненні паміж тарашкевіцай і наркамаўкай на прыкладзе займенніка ды лічэбніка, «Studia i Szkice Slawistyczne» 2013, т. XII, с. 123—133.
  • Радаслаў Калета, 2013, Некаторыя асаблівасці наркамаўкі і тарашкевіцы на прыкладзе выбраных пытанняў звязаных з дзеясловам, «Linguodidactica», т. XVII, с. 81-92[28].
  • Радаслаў Калета, 2013, Пра беларуска-польскіх «фальшывых сяброў пераклaдчыка», «Acta Albaruthenica», т. 13, с. 135—144[29].
  • Радаслаў Калета,  2016, Аб варыянтах раманізацыі беларускага алфавіта, якія функцыянуюць у Польшчы, [у:] Беларуска-польскія моўныя, літаратурныя, гістарычныя і культурныя сувязі: зб. арт., Беларусіка=Albaruthenica 37, пад рэд. І. Э. Багдановіч, М. І. Свістуновай, БДУ, Мінск, с. 105—117[30].
  • Радаслаў Калета, 2016, Беларуская мова як замежная ў Польшчы і ў свеце, [у:] Мова — Літаратура — Культура. Матэрыялы VІІІ Міжнароднай навуковай канферэнцыі (да 90-годдзя прафесара Льва Міхайлавіча Шакуна), Мінск, 15-16 верасня 2016 г. У дзвюх частках, частка 2, у аўтарскай рэдакцыі, Мінск, с. 159—165[31].
  • Радаслаў Калета, 2016, Лексічны аналіз паланізмаў-архаізмаў у беларускай мове (на матэрыяле  беларускага Слоўніка архаізмаў і гістарызмаў), [у:] Беларуска-польскія культурна-моўныя ўзаемадачыненні: ад гісторыі да сучаснасці : зб. навук. арт., Нац. акад. навук Беларусі, Цэнтр даслед. беларус. культ., мовы і літ-ры, Ін-т мовазнаўства імя Якуба Коласа / навук. рэд. В. М. Курцова, Н. А. Снігірова, M. Jankowiak, M. Ostrówka, Беларуская навука, Мінск, с. 123—128[32].
  • Радаслаў Kалета, 2017, Часопіс «Беларуская мова як замежная» у даследаваннях беларусістычнай глотадыдактыкі, «Беларуская мова як замежная», № 1, с. 7-12[33].
  • Радаслаў Калета, 2018, Выбраныя матэрыялы па вывучэнні беларускай мовы як замежнай (1973—2017 гг.), «Беларуская мова як замежная», № 2, с. 26-38[34].
  • Радаслаў Калета, 2018, Прафесар Антаніна Абрэмбска-Яблоньска вачамі маладых пакаленняў даследчыкаў кафедры беларусістыкі Варшаўскага ўніверсітэта, [у:] Беларуска-польскія моўныя, літаратурныя, гістарычныя і культурныя сувязі. Да 220-годдзя з дня нараджэння Адама Міцкевіча : зб. арт. па матэрыялах міжнар. навук. канф. / Беларус. дзярж. ун-т ; рэдкал.: І. Э. Багдановіч (гал. рэд.) [і інш.] ; пад рэд. І. Э. Багдановіч, М. І. Свістуновай. — Мінск : БДУ, 2018. — 439 с.: [8] с. іл. — (Беларусіка = Albaruthenica ; кн. 38), с. 142—151[35].
  • Радаслаў Калета, 2018, Часопіс «Беларуская мова як замежная» як прыклад польска-беларускага супрацоўніцтва ў галіне глотадыдактыкі, [у:] Беларуска-польскія моўныя, літаратурныя, гістарычныя і культурныя сувязі. Да 220-годдзя з дня нараджэння Адама Міцкевіча : зб. арт. па матэрыялах міжнар. навук. канф. / Беларус. дзярж. ун-т ; рэдкал.: І. Э. Багдановіч (гал. рэд.) [і інш.] ; пад рэд. І. Э. Багдановіч, М. І. Свістуновай. — Мінск : БДУ, 2018. — 439 с.: [8] с. іл. — (Беларусіка = Albaruthenica ; кн. 38), с. 271-279[36].
  • навуковы рэдактар: Каліта І., Садоўская А., Старавойтава Н., Фразеалагічны мінімум беларускай мовы: задачы і перспектывы, Ústí nad Labem 2021[37].

Іншыя публікацыі даступныя ў польскай навуковай базе Людзі навукі[38].

Спасылкі іншых аўтараў на яго працы

правіць

На яго працы спасылаліся аўтары наступных беларускамоўных артыкулаў:

Баршчэўская Н., 2013, Дасягненні Кафедры беларусістыкі Варшаўскага ўніверсітэта, «Białorutenistyka Białostocka», т. 5, с. 486—487.

Баршчэўская Н., 2017, Польска-беларускія моўныя сувязі на працягу стагоддзяў, «Studia Białorutenistyczne», т. 11, с. 211—223.

Барысенка В. У., 2017, Вучэбна-метадычныя дапаможнікі па беларускай мове як замежнай. Дыяхранічны аспект, «Беларуская мова як замежная», № 1, с. 15-22.

Капылоў І. Л., 2016, Беларуска-польскія акадэмічныя мовазнаўчыя стасункі: гісторыя, сучаснасць і перспектывы, [у:] Беларуска-польскія культурна-моўныя ўзаемадачыненні: ад гісторыі да сучаснасці. Зборнік навуковых артыкулаў, рэд. В. Курцова, Н. Снігірова, M. Jankowiak, M. Ostrówka, Мінск, с. 136—147.

Кустава В., 2010, «Не пераймайся, мама, я ў Варшаву!..», «Arche», № 4, с. 333—340.

Рамза Т. Р., 2018, Беларуская мова як замежная на філалагічным факультэце БДУ, [у:] Е. А. Пригодич (рэд.), Иностранные язкыки: иновации, перспективы исследования и преподавания. Материалы международной научно-практической конференции, Минск, 22-23 марта 2018 г., Минск, с. 51-67.

Сямешка Л., 2017, Беларуская мова як замежная ў кантэксце сучаснай адукацыйнай парадыгмы для выкладчыкаў беларускай мовы як замежнай і спецыялістаў па рабоце з замежнымі студэнтамі, Мінск.

Тычына М., 2009, Pan Cogito Збігнева Гэрбэрта і Алеся Разанава: традыцыяналізм і універсалізм, «Acta Albaruthenica», т. 9, с. 184—190.

Беларускія рэцэнзіі на яго кнігі

правіць

Волкава Я. В., «Беларуская лінгвістыка» 2015, вып. 74, с. 166—167.

Свістунова М.,"Веснік БДУ. Серыя 4", 2016, № 2, с. 144—146.

Барысенка В., Асаблівасці выкладання беаларускай мовы беларускамоўным навучэнцам (на матэрыяле метадычнага дапаможніка Р. Калеты «Польска-беларуская глотадыдактычная ляпсалогія», [у:] Беларуска-польскія моўныя, літаратурныя, гістарычныя і культурныя сувязі: зб. арт., Беларусіка=Albaruthenica 37, пад рэд. І. Э. Багдановіч, М. І. Свістуновай, БДУ, Мінск 2016, с. 40-44[39].

Барысенка В., «Журнал Белорусского государственного университета. Филология = Journal of the Belarusian State University. Philology»  2017, № 2, с. 115—116[40].

Мячкоўская Н. Б., «Журнал Белорусского государственного университета. Филология = Journal of the Belarusian State University. Philology» 2017, № 3, s. 79-82[41].

Караткевіч І.І., „Беларуская лінгвістыка” 2020, вып. 84, с. 153[42].

Пераклады яго вершаў на беларускую

правіць

Arche № 6 (57) — 2007. С. 201—202[43]

Arche № 12 (63) — 2007. С. 228—232[44]

Яго пераклады з беларускай на польскую

правіць

Верш Валярыны Куставай «Здраньцьвеюць вусны — буду вачыма гаварыць…»[45] Верш Максіма Багдановіча «Я хацеў бы спаткацца з Вамі на вуліцы»

Інтэрв’ю

правіць

2015 СТВ — Міжнародная летняя школа беларусістыкі[46][47][48]

2016 Канал Культура Беларускага радыё[49]

2018 Радыё Свабода[50]

2019 Беларуская служба Польскага радыё[51]

2020 Беларуская служба Польскага радыё[52][53][54][55][56][57]

2021 Радыё Свабода[58]

2022 Радыё Свабода[59], Беларуская служба Польскага радыё[60], Радыё Ўнэт[61]

Зноскі

  1. а б в Czech National Authority Database Праверана 7 лістапада 2022.
  2. а б Polish Science Праверана 11 лютага 2024.
  3. а б Polish Science Праверана 21 лістапада 2022.
  4. http://kb.uw.edu.pl/katedra/pracownicy/kaleta-radoslaw/
  5. https://www.uw.edu.pl/zakonczenie-kursu-dla-bialorusinow/
  6. Traczyk, CKC UW-Konrad. Władze dziekańskie (польск.). Wydział Lingwistyki Stosowanej UW. Праверана 10 кастрычніка 2024.
  7. Архіўная копія(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 21 лютага 2020. Праверана 25 лютага 2020.
  8. а б Архіўная копія(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 8 сакавіка 2022. Праверана 25 лютага 2020.
  9. http://www2.polskieradio.pl/eo/dokument.aspx?iid=25399
  10. Архіўная копія(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 21 лютага 2020. Праверана 25 лютага 2020.
  11. Архіўная копія(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 21 лютага 2020. Праверана 25 лютага 2020.
  12. Архіўная копія(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 15 красавіка 2023. Праверана 11 чэрвеня 2022.
  13. Архіўная копія(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 21 лютага 2020. Праверана 25 лютага 2020.
  14. Архіўная копія(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 21 верасня 2022. Праверана 27 чэрвеня 2022.
  15. Спазнаючы Беларусь… Да 65-годдзя беларусістыкі Варшаўскага ўніверсітэта (EBOOK) (польск.). WUW. Праверана 10 кастрычніка 2024.
  16. Архіўная копія(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 21 лютага 2020. Праверана 25 лютага 2020.
  17. а б http://kb.uw.edu.pl/bmz/
  18. Traczyk, CKC UW-Konrad. АРХІЎ . ACTA ALBARUTHENICA - czasopismo Katedry Białorutenistyki UW. Праверана 10 кастрычніка 2024.
  19. Больш гл. Радаслаў Kалета, 2017, Часопіс «Беларуская мова як замежная» у даследаваннях беларусістычнай глотадыдактыкі, «Беларуская мова як замежная», № 1, с. 8, http://kb.uw.edu.pl/wp-content/uploads/sites/299/2018/02/BMZ_print2.pdf Архівавана 25 лютага 2020.
  20. Архіўная копія(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 25 лютага 2023. Праверана 25 лютага 2020.
  21. https://repozytorium.uwb.edu.pl/jspui/bitstream/11320/6412/1/BB_9_2017_%D0%93_%D0%A2%D0%B2%D0%B0%D1%80%D0%B0%D0%BD%D0%BE%D0%B2i%D1%87_%D0%97_%D0%B3%D0%BB%D1%8B%D0%B1%D0%BE%D0%BA%D0%B0%D0%B9_%D0%BF%D0%B0%D0%B2%D0%B0%D0%B3%D0%B0%D0%B9_%D0%B4%D0%B0_%D0%BA%D0%B0%D1%80%D0%B0%D0%BDe%D1%83_%D0%B4%D0%B0_%D1%81%D0%BF%D0%B0%D0%B4%D1%87%D1%8B%D0%BD%D1%8B.pdf
  22. http://kb.uw.edu.pl/pracownia-glottodydaktyki-bialorutenistycznej/o-pracowni/
  23. Больш гл. Радаслаў Kалета, 2017, Часопіс «Беларуская мова як замежная» у даследаваннях беларусістычнай глотадыдактыкі, «Беларуская мова як замежная», № 1, с. 7-12.
  24. http://www.iml.basnet.by/en/node/424 Архівавана 25 лютага 2020.
  25. Архіўная копія(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 25 лютага 2020. Праверана 25 лютага 2020.
  26. Архіўная копія(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 25 лютага 2020. Праверана 25 лютага 2020.
  27. Архіўная копія(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 25 лютага 2020. Праверана 25 лютага 2020.
  28. https://docplayer.pl/74868192-Na-prykladze-vybranyh-pytannyau-zvyazanyh.html
  29. Архіўная копія(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 12 ліпеня 2020. Праверана 25 лютага 2020.
  30. Архіўная копія(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 25 лютага 2020. Праверана 25 лютага 2020.
  31. Архіўная копія(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 25 лютага 2020. Праверана 25 лютага 2020.
  32. https://pbn.nauka.gov.pl/sedno-webapp/works/767340
  33. Архіўная копія(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 25 лютага 2020. Праверана 25 лютага 2020.
  34. Архіўная копія(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 25 лютага 2020. Праверана 25 лютага 2020.
  35. Архіўная копія(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 25 лютага 2020. Праверана 25 лютага 2020.
  36. Архіўная копія(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 25 лютага 2020. Праверана 25 лютага 2020.
  37. https://www.academia.edu/64631060/%D0%9A%D0%B0%D0%BB%D1%96%D1%82%D0%B0_%D0%86_%D0%A1%D0%B0%D0%B4%D0%BE%D1%9E%D1%81%D0%BA%D0%B0%D1%8F_%D0%90_%D0%A1%D1%82%D0%B0%D1%80%D0%B0%D0%B2%D0%BE%D0%B9%D1%82%D0%B0%D0%B2%D0%B0_%D0%9D_%D0%A4%D1%80%D0%B0%D0%B7%D0%B5%D0%B0%D0%BB%D0%B0%D0%B3%D1%96%D1%87%D0%BD%D1%8B_%D0%BC%D1%96%D0%BD%D1%96%D0%BC%D1%83%D0%BC_%D0%B1%D0%B5%D0%BB%D0%B0%D1%80%D1%83%D1%81%D0%BA%D0%B0%D0%B9_%D0%BC%D0%BE%D0%B2%D1%8B_%D0%B7%D0%B0%D0%B4%D0%B0%D1%87%D1%8B_%D1%96_%D0%BF%D0%B5%D1%80%D1%81%D0%BF%D0%B5%D0%BA%D1%82%D1%8B%D0%B2%D1%8B
  38. Ludzie Nauki. ludzie.nauka.gov.pl. Праверана 10 кастрычніка 2024.
  39. Архіўная копія(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 25 лютага 2020. Праверана 25 лютага 2020.
  40. Архіўная копія(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 25 лютага 2020. Праверана 25 лютага 2020.
  41. Архіўная копія(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 25 лютага 2020. Праверана 25 лютага 2020.
  42. http://www.iml.basnet.by/publikacyi/bielaruskaja-linhvistyka-vyp-84 Архівавана 20 кастрычніка 2020.
  43. Архіўная копія(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 25 лютага 2020. Праверана 25 лютага 2020.
  44. Архіўная копія(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 25 лютага 2020. Праверана 25 лютага 2020.
  45. https://valjaryna.livejournal.com/302928.html
  46. http://www.ctv.by/mezhdunarodnaya-letnyaya-shkola-belorusistiki-zavershaet-svoyu-rabotu-v-respublikanskom-institute Архівавана 21 лютага 2020.
  47. https://www.sb.by/upload/iblock/d75/d7503721e02ae0908893ef7ae46e4e71.pdf
  48. https://www.sb.by/articles/pa-belarusku-ts-kava.html
  49. https://radiokultura.by/be/news/vykladchyk-belaruskay-movy-z-polshy-belarusy-ne-pavinny-bayacca-rabic-pamylki-i-pavinny-gavaryc Архівавана 21 лютага 2020.
  50. https://www.svaboda.org/a/29314082.html
  51. https://www.polskieradio.pl/396/7811/Artykul/2376324,%D0%9C%D0%B0%D0%BB%D0%B0%D0%B4%D1%8B%D1%8F-%D0%B4%D0%B0%D1%81%D0%BB%D0%B5%D0%B4%D1%87%D1%8B%D0%BA%D1%96-%D0%91%D0%B5%D0%BB%D0%B0%D1%80%D1%83%D1%81%D1%96-%D1%80%D0%B0%D1%81%D0%BF%D0%B0%D1%87%D0%B0%D0%BB%D1%96-%D0%B0%D0%BA%D0%B0%D0%B4%D1%8D%D0%BC%D1%96%D1%87%D0%BD%D1%8B-%D0%B3%D0%BE%D0%B4-%D1%83-%D0%92%D0%B0%D1%80%D1%88%D0%B0%D0%B2%D0%B5
  52. https://www.polskieradio.pl/396/8226/Artykul/2527595,%D0%A0%D0%B0%D0%B4%D0%B0%D1%81%D0%BB%D0%B0%D1%9E-%D0%9A%D0%B0%D0%BB%D0%B5%D1%82%D0%B0-%D0%AF-%D0%B0%D0%B2%D0%B0%D0%BB%D0%BE%D0%B4%D0%B0%D1%9E-%D0%B1%D0%B5%D0%BB%D0%B0%D1%80%D1%83%D1%81%D0%BA%D0%B0%D0%B9-%D0%BC%D0%BE%D0%B2%D0%B0%D0%B9-%D0%B7%D0%B0-%D0%B4%D0%B7%D0%B5%D0%B2%D1%8F%D1%86%D1%8C-%D0%BC%D0%B5%D1%81%D1%8F%D1%86%D0%B0%D1%9E
  53. https://www.polskieradio.pl/396/8226/Artykul/2551626,%D0%9B%D1%96%D0%BD%D0%B3%D0%B2%D1%96%D1%81%D1%82-%D0%9F%D0%BE%D0%BB%D1%8C%D1%81%D0%BA%D0%B0%D1%8F-%D0%BC%D0%BE%D0%B2%D0%B0-%D0%BC%D0%BE%D0%B6%D0%B0-%D0%BF%D0%B5%D1%80%D0%B0%D1%88%D0%BA%D0%B0%D0%B4%D0%B6%D0%B0%D1%86%D1%8C-%D0%BF%D0%B0%D0%BB%D1%8F%D0%BA%D1%83-%D0%B0%D0%B2%D0%B0%D0%BB%D0%BE%D0%B4%D0%B0%D1%86%D1%8C-%D0%B1%D0%B5%D0%BB%D0%B0%D1%80%D1%83%D1%81%D0%BA%D0%B0%D0%B9
  54. https://www.polskieradio.pl/396/8226/Artykul/2600169,%D0%A3-%D0%92%D0%B0%D1%80%D1%88%D0%B0%D1%9E%D1%81%D0%BA%D1%96%D0%BC-%D1%83%D0%BD%D1%96%D0%B2%D0%B5%D1%80%D1%81%D1%96%D1%82%D1%8D%D1%86%D0%B5-%D1%81%D0%B0%D0%B1%D1%80%D0%B0%D0%BB%D1%96%D1%81%D1%8F-%D0%B1%D0%B5%D0%BB%D0%B0%D1%80%D1%83%D1%81%D0%B0%D0%B7%D0%BD%D0%B0%D1%9E%D1%86%D1%8B-%D0%B7-%D1%83%D1%81%D1%8F%D0%B3%D0%BE-%D1%81%D0%B2%D0%B5%D1%82%D1%83
  55. https://www.polskieradio.pl/397/8152/Artykul/2608840,%D0%98%D0%BD%D0%BE%D1%81%D1%82%D1%80%D0%B0%D0%BD%D1%86%D1%8B-%D0%B2-%D0%9F%D0%BE%D0%BB%D1%8C%D1%88%D0%B5-%D0%9A%D0%B0%D0%BA-%D0%B1%D0%B5%D0%BB%D0%BE%D1%80%D1%83%D1%81%D1%8B-%D0%B8%D0%B7%D1%83%D1%87%D0%B0%D1%8E%D1%82-%D0%BF%D0%BE%D0%BB%D1%8C%D1%81%D0%BA%D0%B8%D0%B9-%D1%8F%D0%B7%D1%8B%D0%BA
  56. https://www.polskieradio.pl/396/7811/Artykul/2611433,%C2%AB%D0%9F%D1%80%D0%B0%D1%84%D0%B5%D1%81%D0%B0%D1%80-%D0%90%D0%BB%D1%8F%D0%BA%D1%81%D0%B0%D0%BD%D0%B4%D1%80-%D0%91%D0%B0%D1%80%D1%88%D1%87%D1%8D%D1%9E%D1%81%D0%BA%D1%96-%D0%B7%D0%B0%D1%9E%D1%81%D1%91%D0%B4%D1%8B-%D0%BA%D0%B0%D1%80%D1%8B%D1%81%D1%82%D0%B0%D1%9E%D1%81%D1%8F-%D0%B0%D1%9E%D1%82%D0%B0%D1%80%D1%8B%D1%82%D1%8D%D1%82%D0%B0%D0%BC-%D1%81%D0%B2%D0%B0%D1%96%D1%85-%D1%81%D1%82%D1%83%D0%B4%D1%8D%D0%BD%D1%82%D0%B0%D1%9E%C2%BB
  57. https://www.polskieradio.pl/396/8226/Artykul/2652628,%D0%9F%D0%BE%D0%BB%D1%8C%D1%81%D0%BA%D0%B0%D0%B5-%D1%81%D0%BB%D0%BE%D0%B2%D0%B0-chutki-%D1%81%D1%91%D0%BD%D0%BD%D1%8F-%D1%9E%D1%81%D0%BF%D1%80%D1%8B%D0%BC%D0%B0%D0%B5%D1%86%D1%86%D0%B0-%D1%8F%D0%BA-%D0%B1%D0%B5%D0%BB%D0%B0%D1%80%D1%83%D1%81%D0%BA%D0%B0%D0%B5
  58. https://www.svaboda.org/a/31524233.html
  59. https://www.svaboda.org/a/31888907.html
  60. https://www.polskieradio.pl/396/7811/Artykul/2976073,%d0%ad%d0%bb%d1%8c%d0%b6%d0%b1%d0%b5%d1%82%d0%b0-%d0%a1%d0%bc%d1%83%d0%bb%d0%ba%d0%be%d0%b2%d0%b0-%d0%9d%d0%b0%d0%b2%d0%b0%d1%82-%d1%83-%d1%8d%d1%80%d1%83-%d0%b3%d0%bb%d0%b0%d0%b1%d0%b0%d0%bb%d1%96%d0%b7%d0%b0%d1%86%d1%8b%d1%96-%d0%bd%d0%b0%d1%86%d1%8b%d1%8f%d0%bd%d0%b0%d0%bb%d1%8c%d0%bd%d0%b0%d1%8f-%d0%bc%d0%be%d0%b2%d0%b0-%d0%b2%d0%b0%d0%b6%d0%bd%d1%8b-%d1%87%d1%8b%d0%bd%d0%bd%d1%96%d0%ba-%d1%96%d0%b4%d1%8d%d0%bd%d1%82%d1%8b%d1%87%d0%bd%d0%b0%d1%81%d1%86%d1%96
  61. https://www.facebook.com/radiounet/photos/a.106206794643955/469175101680454/