Раднікі (Ваўкавыскі раён)
Раднікі́[1] (трансліт.: Radniki, руск.: Родники, былая назва Дзякі) — вёска ў Беларусі, у Ваўкавыскім раёне Гродзенскай вобласці. Уваходзіць у склад Гнезнаўскага сельсавета.
Вёска
Раднікі
| ||||||||||||||||||||||
Геаграфія
правіцьЗнаходзіцца за 17 км у напрамку на захад ад Ваўкавыска, за 85 км ад Гродна, за 6 км ад чыгуначнага прыпыначнага пункта Мсцібава[2]. Каля вёскі працякае рака Навумка.
Гісторыя
правіцьВядома з XVII стагоддзя. У 1796 годзе фальварак і вёска, складалі Дзякоўскае староства, належалі Антонію Ганеўскаму. У 1914 годзе 63 двары, 400 жыхароў. Да 26 верасня 2006 года вёска ўваходзіла ў склад Шылавіцкага сельсавета[3].
Інфраструктура
правіцьЁсць крама, аддзяленне сувязі, фельчарка-акушэрскі пункт, клуб, бібліятэка, пачатковая школа на 30 месцаў.
Насельніцтва
правіцьПамятныя мясціны
правіцьБрацкая магіла савецкіх воінаў, помнік землякам, якія загінулі ў Вялікую Айчынную вайну.
Зноскі
- ↑ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Гродзенская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2004. — 469 с. ISBN 985-458-098-9 (DJVU).
- ↑ а б БелЭн 2001.
- ↑ «О решении вопросов административно-территориального устройства Волковысского района». Решение Гродненского областного Совета депутатов от 26 сентября 2006 г. № 196 Архівавана 22 студзеня 2021. (руск.)
Літаратура
правіць- Раднікі // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 13: Праміле — Рэлаксін / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2001. — Т. 13. — С. 223. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0216-4 (т. 13).
Спасылкі
правіць- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Раднікі (Ваўкавыскі раён)