Адкрыць галоўнае меню

Радры́га Ро́а Дутэ́ртэ (тагальск.: Rodrigo Roa Duterte; нар. 28 сакавіка 1945, Маасін, Філіпіны) — філіпінскі юрыст і палітык, 16-ы прэзідэнт Філіпін. Першы прэзідэнт-выхадзец з вострава Мінданаа, чацвёрты нацыянальнасці вісая. Займаў пасаду мэра горада Даваа ў агульнай складанасці больш, чым 22 гады. Таксама быў віцэ-мэрам горада і членам Палаты Прадстаўнікоў Філіпін. 21 лістапада 2015 года абвясціў аб выстаўленні сваёй кандыдатуры на пост прэзідэнта Філіпін, і ў 2016 годзе перамог на выбарах[3].

Радрыга Дутэртэ
тагальск.: Rodrigo Duterte
Радрыга Дутэртэ
сцяг
Прэзідэнт Філіпін
з 30 чэрвеня 2016
Віцэ-прэзідэнт: Лені Рабрэда
Папярэднік: Бенігна Акіна III
сцяг
Мэр Даваа
30 чэрвеня 2013 — 30 чэрвеня 2016
Папярэднік: Сара Дутэртэ-Капрыа
Пераемнік: Сара Дутэртэ-Капрыа
30 чэрвеня 2001 — 30 чэрвеня 2010
Папярэднік: Бенхамін дэ Гусман
Пераемнік: Сара Дутэртэ-Капрыа
2 лютага 1988 — 19 сакавіка 1998
Папярэднік: Хасінта Рубілар
Пераемнік: Бенхамін дэ Гусман
сцяг
Віцэ-мэр Даваа
30 чэрвеня 2010 — 30 чэрвеня 2013
Папярэднік: Сара Дутэртэ-Капрыа
Пераемнік: Сара Дутэртэ-Капрыа
2 мая 1986 — 27 лістапада 1987
Папярэднік: Карнеліа П. Маскарынья
Пераемнік: Хільберт Абельера
сцяг
Член Палаты прадстаўнікоў Філіпін ад 1-й выбарчай акругі Даваа
30 чэрвеня 1998 — 30 чэрвеня 2001
Папярэднік: Праспера Награлес
Пераемнік: Праспера Награлес
 
Партыя:
Адукацыя:
Прафесія: юрыст, палітык
Дзейнасць: палітык
Веравызнанне: атэізм
Нараджэнне: 28 сакавіка 1945(1945-03-28) (74 гады)
Бацька: Вісентэ Дутэртэ
Маці: Саледад Роа-Дутэртэ
Жонка: Элізабет Цымерман — былая,
С’еліта "Ханейлет" Авансенья (нар. 1970) — сустракаюцца.
Дзеці: Ад Цымерман:
Паола
Сара
Себасцьян
Ад Авансенья:
Вераніка
 
Сайт: president.gov.ph
 
Аўтограф: Rodrigo Duterte signature.png

Змест

БіяграфіяПравіць

Сын губернатара Вічэнтэ Дутэртэ. Акрамя яго, у сям’і было яшчэ чацвёра дзяцей, Радрыга стаў другім і старэйшым сынам. У 1951 годзе сям’я пераехала ў Даваа.

У 1972 атрымаў юрыдычную адукацыю ў каледжы Сан Бэда. У 1998—2001 быў дэпутатам Палаты прадстаўнікоў ад 1-й акругі горада Даваа. Пасля гэтага тройчы пераабіраўся на пасаду мэра горада Даваа. У 2010 годзе саступіў пасаду сваёй дачцэ Сары.

За часы мэрства Радрыга Дутэртэ Даваа ператварылася ў мірны і спакойны горад. Узровень злачыннасці ўпаў да такога ўзроўню, што мясцовыя тураператары характарызуюць Даваа як «адно з найбольш міралюбных месцаў Паўднёва-Усходняй Азіі»[4].

За спосаб, якім Дутэртэ дасягнуў такога выніку, часопіс «Time» даў таму мянушку «Карнік»[4], а праваабарончыя арганізацыі, у тым ліку Amnesty International, асуджаюць яго за патуранне забойстваў карумпаваных чыноўнікаў і злачынцаў без расследавання[4][5][6]. Дутэртэ абвяргае сваю датычнасць да забойстваў.

Гл. таксамаПравіць

Зноскі

  1. 1,0 1,1 (unspecified title) Праверана 8 ліпеня 2019.
  2. 2,0 2,1 (unspecified title) Праверана 10 ліпеня 2019.
  3. Пераможца выбараў на Філіпінах абяцае выкараніць крымінал , Звязда (10 мая 2016). Праверана 10 мая 2016.
  4. 4,0 4,1 4,2 Zabriskie, Phil. The Punisher (англ.)  // Time : часопіс (азіяцкае выданне). — 19 ліпеня 2002.
  5. Philippines: Protect the community from crime - but not at the cost of human rights (англ.) . News and features > News > July 2002. Amnesty International UK (24 ліпеня 2002). Праверана 15 студзеня 2013.
  6. Philippines: Sharp rise in "vigilante" killings as human rights activist’s death remains unsolved (англ.) . Amnesty International (люты 2005). Праверана 15 студзеня 2013.

СпасылкіПравіць