Радыелагічны інцыдэнт у Нясвіжы

Радыелагічны інцыдэнт у Нясвіжы — факт радыеактыўнага апраменьвання аператара падчас рамонту ўстаноўкі гама-стэрылізацыі медыцынскага інструмента на заводзе медыцынскіх прэпаратаў у горадзе Нясвіж. Аварыя адбылася 26 кастрычніка 1991 года.

У 1975 годзе на заводзе біяхімічных прэпаратаў у Нясвіжы была запушчана вытворчасць угнаення «Рызатарфін» на аснове торфу, змяшанага з бактэрыямі з роду Rhizobium[1]. Пад мэты стэрылізацыі гэтага матэрыялу ў 1981 годзе Усесаюзным НДІ радыяцыйнай тэхнікі (УНДІРТ) пачалася распрацоўка прамысловай устаноўкі для гама-стэрылізацыі. У 1984 годзе ўстаноўка (кодавая назва праекта «Пепел») была ўведзена ў строй. Акрамя завода у Нясвіжы некалькі такіх жа ўстановак былі запушчаны ў іншых рэспубліках былога СССР[2].

Па класіфікацыі МАГАТЭ ўстаноўка прадстаўляла сабой гама-апрамяняльнік II катэгорыі з зыходнай актыўнасцю 6,72 ПБк (182 кКі). Пад узрастаючыя патрэбы прадпрыемства актыўнасць апрамяняльніка была паслядоўна павялічана да 30 ПБк (800 кКі) ізатопа кобальта-60. У якасці зыходнага элемента апрамяняльніка выкарыстоўваўся лінейны блок, састаўлены з 12 крыніц выпраменьвання тыпу ГІК-7-4, вырабніцтва завод «Ізатоп».

Храналогія інцыдэнту правіць

На момант аварыі гама-ўстаноўка працавала 24 гадзіны за суткі ў тры змены. Кожная змена складалася з аднаго аператара за пультам кіравання і аднаго памагатага, які загружаў прадукцыю ў скрыні для стэрылізацыі. Для бесперапыннай працы было задзейнічана шэсць асобных зменных брыгад. На момант здарэння на ўстаноўцы ў начную змену дзяжурыў 34-гадовы аператар з памагатым. Прыкладна ў 03:40 раніцы ў камеры апраменьвання заклініў ланцуг, які падае скрыні з аб’ектамі стэрылізацыі да крыніцы выпраменьвання. Аператар адключыў сістэму бяспекі ў камеры апраменьвання, каб выканаць рамонт. У выніку ён атрымаў дозу апраменьвання каля 12 Грэй. Адразу пасля ўздзеяння радыяцыі аператар з дапамогай самалёта быў дастаўлены у Інстытут біяфізікі ў Маскве, дзе праводзіліся ўсе магчымыя мерапрыемствы для лячэння вострай прамянёвай хваробы, якая ўзнікла ў мужчыны. Але, нягледзячы на інтэнсіўнае лячэнне, пацярпеўшы памёр праз 113 дзён пасля аварыі.

Гама-апрамяняльнік на прадпрыемстве пасля правядзення ўсіх неабходных праверак і інструктажаў з персаналам зноў запрацаваў ў лістападзе 1992 года. Працуе гэта ўстаноўка (адзіная ў Беларусі) і зараз, але выкарыстоўваюцца крыніцы выпраменьвання меншай актыўнасці (130 кКi)[3].

Зноскі

Літаратура правіць