Размовы:Іван Шамякін

Апошні каментар: 11 месяцаў таму, ад удзельніка JerzyKundrat у тэме Савецкі функцыянер

Савецкі функцыянер правіць

Адзін з удзельнікаў не хоча прызнаваць, што паводле сутнасці Іван Шамякін, сярод іншага, быў савецкім функцыянерам. Чаму нельга размясціць гэтыя звесткі ў прэамбулу? Змяшчаць усе яго пасады на працягу жыцця, як і ўзнагароды, у прэамбуле няма ніякага сэнсу. Грамадскім дзеячам, як напісана ў Беларускай энцыклапедыі, ён не быў, гэта мы бачым з тэксту артыкула. Прашу патлумачыць, чым замінае «савецкі функцыянер» у прэамбуле, а не разводзіць вайну правак без паляпшэння самога артыкула, які вісеў у жахлівым стане доўгі час, і нікога не цікавіў. Liashko (размовы) 23:53, 28 мая 2023 (+03)Адказаць

Таму што ў энцыклапедыях напісана ня так. --JerzyKundrat (размовы) 23:55, 28 мая 2023 (+03)Адказаць
У Вікіпедыі напісана так.--Liashko (размовы) 00:01, 29 мая 2023 (+03)Адказаць
Мусім пісаць адпаведна аўтарытэтным крыніцам. --JerzyKundrat (размовы) 00:06, 29 мая 2023 (+03)Адказаць
Не існуе правіла ў Вікіпедыі, што прэамбула мусіць адпавядаць прэамбуле ў БелЭН. Усе факты з біяграфіі пацверджаныя крыніцай.--Liashko (размовы) 00:08, 29 мая 2023 (+03)Адказаць
у БЭ паказаны як драматург, таму дадам. --JerzyKundrat (размовы) 00:11, 29 мая 2023 (+03)Адказаць

Вось спіс народных пісьменнікаў

у іх згадкі ў прэамбулах пра званне і членства ў АН БССР ёсць. --JerzyKundrat (размовы) 00:25, 29 мая 2023 (+03)Адказаць

Пятрусь Броўка, у лідзе на пршым месцы стаіць "грамадскі дзеяч". --JerzyKundrat (размовы) 00:33, 29 мая 2023 (+03)Адказаць

не паказчык. Бальшыня тых артыкулаў скапіявана слова ў слова ў савецкіх даведнікаў, іх трэба рэдагаваць. Няхай народны пісьменнік і акадэмік (хоць гэта сімвалічнае званне) застаюцца. Грамадскай дзейнасці ў асобы няма, то выпраўляем на функцыянера. Вы такі думаеце, што вайной правак з сцягам адміна можна заўсёды адстойваць сваё адзінае правільнае меркаванне, заснаванае на ўласных уяўленнях?а Liashko (размовы) 04:02, 29 мая 2023 (+03)Адказаць
меркаванне не маё, пра "функцыянераў" у лідах пісаць не прынята не толькі ў папяровых энцыклапедыях, але і ў Беларускай Вікіпедыі. --JerzyKundrat (размовы) 07:21, 29 мая 2023 (+03)Адказаць
у ЭГБ празаік, драматург, публіцыст, грамадскі дзеяч. --JerzyKundrat (размовы) 07:36, 29 мая 2023 (+03)Адказаць

Сёння на Галоўнай старонцы: Антон Луцкевіч — беларускі палітычны і грамадскі дзеяч, публіцыст, літаратурны крытык, гісторык, мовазнаўца, выдавец. Не ведаю, як грамадскую дзейнасць можна выцягнуць за зместу артыкула. Ну ёсць і ёсць — таксама ж з папяровай энцыклапедыі, пэўна. --JerzyKundrat (размовы) 07:51, 29 мая 2023 (+03)Адказаць

А вы добра прачытайце артыкул. Дзейнасць вакол Нашай нівы ў Вільні — грамадская, а не нейкая прызначаная пасада як у Шамякіна. Тое ж Беларускае таварыства пацярпелым ад вайны, культурна-асветніцкая дзейнасць у міжваеннай Польшчы.--Liashko (размовы) 00:15, 30 мая 2023 (+03)Адказаць
Беларускае таварыства пацярпелым ад вайны стварыў царскі рэжым каб спрыяць бежанству. --JerzyKundrat (размовы) 00:53, 30 мая 2023 (+03)Адказаць
Саюз пісьменнікаў БССР — сапраўдная грамадская арганізацыя. --JerzyKundrat (размовы) 00:57, 30 мая 2023 (+03)Адказаць
Саюз пісьменнікаў БССР — дзяржаўная ідэалагічная арганізацыя ў БССР, якая кантралявала і цэнзуравала выдавецкую і пісьменніцкую дзейнасць, свабоднай яна стала толькі пасля развалу СССР. Можна дагаварыцца да таго, што дэпутат Вярхоўнага савету БССР за часамі Шамякіна — выбарная пасада.--Liashko (размовы) 23:52, 30 мая 2023 (+03)Адказаць

Шаноўны калега Liashko, дазволю сабе звесці аргументацыю да двух тэзісаў. Па-першае, паняцце "грамадскі дзеяч" у адносінах да І. Шамякіна пацвярджаецца папяровымі энцыклапедыямі, і яно шырока ўжываецца ў лідах артыкулаў пра асоб у БелВікі. Па-другое, азначэнне "савецкі функцыянер" у прэамбуле пярэчыць традыцыям і звычаям БелВікі, нават калі яго і можна выцягнуць з тэкста артыкула; невядома, чаму менавіта з артыкула пра І. Шамякіна новы падыход мае выкарыстоўвацца. --JerzyKundrat (размовы) 07:51, 30 мая 2023 (+03)Адказаць

А з якога артыкула можна пачаць новы падыход, пан адміністратар? Апошняя папяровая энцыклапедыя з Шамякіным калі апошні раз выходзіла? А калі мы будзем абапірацца на любыя даведнікі і энцыклапедычныя выданні Беларусі — мы можам пайсці ў відавочны разрыў з рэчаіснасцю.--Liashko (размовы) 23:52, 30 мая 2023 (+03)Адказаць
Новы падыход Вы выкарыстоўваеце менавіта ў артыкуле Іван Шамякін. Так, мы будзем абапірацца на энцыклапедычныя выданні Беларусі, а таксама іншых краін. Ці ўзнікне ад гэтага разрыў з нечай суб'ектыўнай рэчаіснасцю — не важна. --JerzyKundrat (размовы) 06:31, 31 мая 2023 (+03)Адказаць
Новыя прапановы і падыходы, якія тычацца адразу многіх артыкулаў, думаю, найлепш спачатку вынесці на Вікіпедыя:Форум. --JerzyKundrat (размовы) 06:38, 31 мая 2023 (+03)Адказаць
Вярнуцца да старонкі «Іван Шамякін».