Размовы:Спіс гарадоў Вялікага Княства Літоўскага

Апошні каментар: 5 месяцаў таму, ад удзельніка A potato hater у тэме Змест

Пра сталіцы, апроч Вільні, спрэчна. І трэба прадумаць структуру, напр. храналагічна, бо ВКЛ у розныя часы мела розныя межы. --Максім Л. (размовы) 19:14, 27 верасня 2012 (UTC)

Змест правіць

Цяперашні змест не зусім адпавядае назве. Па факце зараз прыведзены спіс населеных пунктаў, якія мелі магдэбургскае права. Сярод іх многія былі не гарадамі, а мястэчкамі. З іншага боку, некаторыя гарады ў спісе адсутнічаюць, напрыклад Рэчыца — як разумею, таму што звесткі пра наданне магдэбурскага права няпэўныя.--Artsiom91 (размовы) 15:24, 25 лістапада 2023 (+03)Адказаць

@Artsiom91 я не знайшоў у крыніцах проста спіс гарадоў, без прывязкі да магдэбургскага права. Можна пераназваць на спіс гарадоў і мястэчак, і дадаваць калі ёсць крыніцы што той ці іншы населены пункт існаваў, пазначаючы прыблізную дату магдэбургскага права ці не пазначаючы яе. Я пакуль апрацоўваю адну крыніцу, якой валодаю. Яна, відаць, няпоўная A potato hater (размовы) 21:26, 25 лістапада 2023 (+03)Адказаць
І магчыма недакладная, бо я ўжо знайшоў супярэчнасці ў датах з іншымі артыкуламі Вікіпедыі. Пакуль пішу як ёсць у крыніцы, бо праводзіць даследаванне па кожным горадзе не маю рэсурсаў. Далей спіс трэба будзе дапрацоўваць A potato hater (размовы) 21:29, 25 лістапада 2023 (+03)Адказаць
Пераправерыў у крыніцы. Там раздзел называецца "Наданне гарадам ВКЛ магдэбургскага права". То бок паводле энцыклапедыі ВКЛ гэта ўсё гарады. A potato hater (размовы) 19:05, 26 лістапада 2023 (+03)Адказаць
Адкрыў Вялікі гістарычны атлас Беларусі, том 2, у канцы старонкі 68 — пачатку старонкі 69 сказана, што ў тыя час не было фармальнага падзелу на гарады і мястэчкі, слова «мястэчка» атрымала асаблівы сэнс пазней, а ў тагачасных крыніцах «мястэчка» значыла проста «невялікае места», адно і тое ж паселішча магло ў розных крыніцах называцца і местам, і мястэчкам. Далей у атласе прапісана, што для сваёй тамтэйшай карты аўтары распрацавалі свой крытэрый, якія паселішчы называць гарадамі, а якія мястэчкамі, адпаведна так населеныя пункты на карце і пазначаны. Таму ў любым разе трэба або даваць спіс гарадоў у адпаведнасці з пэўнай крыніцай (гэта можа быць той жа Вялікі гістарычны атлас Беларусі, ці тэматычныя энцыклапедыі), або проста пераназваць артыкул падобна на «Спіс гарадоў і мястэчак Вялікага Княства Літоўскага з магдэбургскім правам», бо па факце змест зараз менавіта такі.--Artsiom91 (размовы) 21:16, 26 лістапада 2023 (+03)Адказаць
Мне здаецца варта дапрацоўваць спіс, далучаючы іншыя крыніцы, у тым ліку дадаючы гарады без магдэбургскага права. Не хочацца абмяжоўваць спіс толькі таму, што асноўная крыніца пра МП. A potato hater (размовы) 21:20, 26 лістапада 2023 (+03)Адказаць
Вядома, так можна. Аднак рэкамендацыя па вядзенні спісаў кажа, што «спіс павінен мець вызначаныя крытэрыі ўключэння». Як лічыце, які можна браць крытэрый, калі гарады ад мястэчак не маюць дакладнай розніцы? Я бачу магчымасць даваць толькі згодна з пэўнай аўтарытэтнай крыніцай. Artsiom91 (размовы) 21:28, 26 лістапада 2023 (+03)Адказаць
@Artsiom91 гарады ад мястэчак можна і не адрозніваць. То бок назваць артыкул "гарады і мястэчкі" я не супраць. Супраць таго, каб абмяжоўвацца магдэбургскім правам. A potato hater (размовы) 21:43, 26 лістапада 2023 (+03)Адказаць
Вярнуцца да старонкі «Спіс гарадоў Вялікага Княства Літоўскага».