Акаванга
Акаванга - рака ў паўднёва-заходняй Афрыцы. Чацвёртая па даўжыні рачная сістэма ў Паўднёвай Афрыцы. Цячэ на паўднёвы ўсход. Працягласць - 1600 км. Сярэдні расход вады - 475 м ³ / с. Бярэ свой пачатак у Анголе, дзе яна называецца Кубанга. Паўднёвей па ёй праходзіць частка мяжы паміж Анголай і Намібіяй, пасля чаго рака цячэ па тэрыторыі Батсваны.
Акаванга | |
---|---|
![]() | |
Характарыстыка | |
Даўжыня | 1600 км |
Басейн | 800 000 км² |
Расход вады | 475 м³/с |
Вадацёк | |
Выток | Bié Plateau[d] |
• Каардынаты | 12°39′14″ пд. ш. 16°07′38″ у. д.HGЯO |
Вусце | Дэльта Акаванга ў Калахары |
• Каардынаты | 18°41′02″ пд. ш. 22°10′25″ у. д.HGЯO |
Размяшчэнне | |
Водная сістэма | Дэльта Акаванга |
Краіна | |
![]() ![]() |
|
![]() |
Яшчэ да Батсваны зрэз ракі паніжаецца на 4 метра з-за парогаў, вядомых пад назвай Вадаспады Попа.
Акаванга не ўпадае ў аніякае мора. Замест гэтага яна губляецца ў балотах на паўночным захадзе пустыні Калахары, гэта месца звычайна называюць Дэльта Акаванга (балота Акаванга). Плошча дэльты — 15 000 км². Частка рачных водаў напаўняе возера Нгамі. У басейне Акаванга знаходзіцца запаведнік Марэмі (у Батсване), вядомы сваёй багатай дзікай прыродай.
ЛітаратураПравіць
- Кубанга, Акаванга //БЭ ў 18 тамах. Т.8, Мн., 1999, С.551