Ворскла

(Пасля перасылкі з Рака Ворскла)

Ворскла — рака ў Сумскай і Палтаўскай абласцях Украіны, левы прыток Дняпра, упадае ў Днепрадзяржынскае вадасховішча. Даўжыня 464 км, плошча басейна 14700 км². Бярэ пачатак на заходніх схілах Сярэднярускага ўзвышша, у Белгародскай вобласці Расіі. Амаль на ўсім працягу правы бераг даліны круты, высокі, зрэзаны ярамі, левы — нізінны. Рэчышча мае шмат пясчаных перакатаў і кос. Шырокая пойма занятая пераважна лугамі, якія чаргуюцца з ліставымі лясамі і часам са старыцамі і балотамі. Месцамі ўздоўж ракі шырокая паласа сыпкіх пяскоў. Сярэдні гадавы расход 28,5 м³/сек. Галоўныя прытокі: Мерла, Каламак — злева; Ворскліца — справа.

Ворскла
укр. Ворскла, руск. Ворскла
Характарыстыка
Даўжыня 464 км
Басейн 14 700 км²
Расход вады 36 м³/с
Вадацёк
Выток Белгародская вобласць
 • Каардынаты 50°54′31″ пн. ш. 36°26′55″ у. д.HGЯO
Вусце Дняпро
 • Каардынаты 48°54′05″ пн. ш. 34°07′02″ у. д.HGЯO
Размяшчэнне
Водная сістэма Дняпро → Дняпроўскі ліман[d]
Краіны
physical
вусце
вусце
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

У 1399 годзе на рацэ адбылася аднайменная бітва.