Адкрыць галоўнае меню

Сясь — рака ў Наўгародскай і Ленінградскай абласцях Расіі.

Сясь
Сясь.JPG
Характарыстыка
Даўжыня 260 км
Плошча басейна 7330 км²
Басейн Нява
Басейн рэк Балтыйскае мора
Расход вады 53 м³/с (за 27 км ад вусця)
Вадацёк
Выток
 · Месцазнаходжанне за 4 км ад сяла Акулава
 · Вышыня больш за 120 м
 · Каардынаты 59°02′35,87″ пн. ш. 33°32′59,91″ у. д.HGЯO
Вусце Ладажскае возера
 · Месцазнаходжанне за 3 км ад горада Сясьстрой
 · Вышыня 4,3 м
 · Каардынаты 60°09′02,3″ пн. ш. 32°29′42,12″ у. д.HGЯO
Размяшчэнне
Краіна Flag of Russia.svg Расія
Рэгіён Наўгародская вобласць, Ленінградская вобласць
Сясь (Ленінградская вобласць)
выток
выток
вусце
вусце
Лагатып Вікісховішча Сясь на Вікісховішчы

Даўжыня ракі 260 км. Плошча вадазбору 7330 км². Сярэдні расход вады 53 м³/с за 27[1] км ад вусця. Выток ракі знаходзіцца на Ціхвінскай градзе на заходнім схіле Валдайскага ўзвышша, за 4 км у напрамку на паўднёвы ўсход ад сяла Акулава (Любіцінскі раён Наўгародскай вобласці)[1]. Цячэ па Рускай раўніне, у т. л. па Прыільменскай нізіне. Упадае ў Волхаўскую губу Ладажскага возера за 3 км ад горада Сясьстрой (Волхаўскі раён Ленінградскай вобласці)[1]. Рэчышча шырынёй 40—70 м, у вусці — да 170 м[1].

Рака пакрытая лёдам з лістапада па красавік. Часам рака замярзае ў снежні—студзені[1]. Суднаходная ў ніжнім цячэнні.

Зноскі

ЛітаратураПравіць

  • Географический энциклопедический словарь: Географические названия / Гл. ред А. Ф. Трёшников; Ред. кол.: Э. Б. Алаев, П. М. Алампиев, А. Г. Воронов и др.. — М.: Сов. энциклопедия, 1983. — С. 413. — 538 с. — 100 000 экз.(руск.) 

СпасылкіПравіць