Раклёўцы
Раклёўцы[1] (трансліт.: Raklioŭcy, руск.: Реклёвцы) — вёска ў Лідскім раёне Гродзенскай вобласці. Уваходзіць у склад Тарноўскага сельсавета.
Вёска
Раклёўцы
|
Гісторыя
правіцьШляхціч Станіслаў Якубавіч Раклевіч 30 кастрычніка 1556 г. атрымаў прывілей на вольную карчму ў сваім маёнтку — вёсцы Раклевічы. Землеўладальнік прасіў у вялікага князя дазволу пабудаваць карчму, каб гандляваць у ёй півам, мёдам, «горелкою шинъковати». Вялікі князь улічыў, што яго гаспадарчых корчмаў тут няма, і дазволіў Раклевічу пабудаваць карчму[2].
У Падымным тарыфе 1775 г., у Лідскай парафіі згадваецца вёска Раклёўцы паноў Альшэўскіх, у якой 10 дымоў. У вопісах парафій Лідскага дэканату ў 1784 г. у лідскай парафіі — Раклёўцы, вёска і карчма пана Альшэўскага, падстолія Лідскага. Згадана тут, што дарога да Белагруды цягнецца каля Раклёўцаў на Ольжаў-Нелюбоўскі (Малое Ольжава).
З 1795 — у Расійскай імперыі. У 1861, пасля скасавання прыгону, утворана Тарноўская воласць, куды ўвайшлі і Раклёўцы.
З 1921 года ў Польшчы.
З 1939 года ў БССР. З канца чэрвеня 1941 года да пачатку ліпеня 1944 года пад нямецка-фашысцкай акупацыяй. Да 11 лютага 1972 года вёска ўваходзіла ў склад Мыцкага сельсавета[3].
Зноскі
правіць- ↑ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Гродзенская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2004. — 469 с. ISBN 985-458-098-9 (DJVU).
- ↑ Метрыка Вялікага Княства Літоўскага. (1523—1560). Кніга запісаў 43. Мінск, 2003. С. 80. — pawet.net
- ↑ Рашэнне выканаўчага камітэта Гродзенскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 11 лютага 1972 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1972, № 8 (1346).
Спасылкі
правіць- На Вікісховішчы пакуль няма медыяфайлаў па тэме, але Вы можаце загрузіць іх