Малое Вольжава

вёска ў Лідскім раёне Гродзенскай вобласці Беларусі
(Пасля перасылкі з Малое Ольжава)

Малое Вольжава[1], Малое Ольжава — вёска ў Беларусі, у Тарноўскім сельсавеце Лідскага раёна Гродзенскай вобласці.

Вёска
Малое Вольжава
Краіна
Вобласць
Раён
Сельсавет
Каардынаты
Колькасць двароў
21
Насельніцтва
34 чалавекі (2004)
Часавы пояс
Тэлефонны код
0154
Паштовы індэкс
231328
Аўтамабільны код
4
СААТА
4236852071
Малое Вольжава на карце Беларусі ±
Малое Вольжава (Беларусь)
Малое Вольжава
Малое Вольжава (Гродзенская вобласць)
Малое Вольжава

Знаходзіцца за 8 км на паўднёвы захад ад горада Ліда.

Гісторыя правіць

Польскі гісторык Ян Глінка ў працы пра род Клаўсуцяў, указаў, што Ольжава, а таксама Малое і Вялікае Ольжава, якія былі часткай адзінай маёмасці, з XV ст. належала гэтаму роду. У XVI ст. Малое Ольжава належала пані Раклёвай.

У Вопісе парафій Лідскага дэканату ў 1784 г., у лідскай парафіі згадваецца Малое Ольжава, двор Нелюбоўскага, Альшэўскага, падстолія Лідскага.

На пачатку ХХ ст. вядома як фальварак Маўрасаў Тарноўскай воласці Лідскага павета, 41 жыхар, 300 дзесяцін зямлі. Паводле польскага перапісу насельніцтва 1921 г. фальварак Тарноўскай гміны Лідскага павета, 3 жылых пабудовы, 53 жыхары.

Насельніцтва правіць

  • 1921 год — 53 жыхары.
  • 1996 год — 56 чал. (27 двароў)
  • 2004 год — 34 чал. (21 двор)

Зноскі

  1. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Гродзенская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2004. — 469 с. ISBN 985-458-098-9 (DJVU).

Літаратура правіць