Раман Валер’евіч Бабаеў

беларускі футбаліст

Раман Бабаеў (нар. 13 ліпеня 1992, Мінск) — беларускі футбаліст, брамнік мар’інагорскай «Вікторыі».

Футбол
Раман Бабаеў
Поўнае імя Раман Валер’евіч Бабаеў
Нарадзіўся 13 ліпеня 1992(1992-07-13)[1] (31 год)
Грамадзянства  Беларусь
Рост 187 см
Пазіцыя брамнік
Інфармацыя пра клуб
Клуб Беларусь Вікторыя
Нумар 1
Клубная кар’ера[* 1]
2008—2010 Беларусь БАТЭ (Барысаў) 0 (0)
2011—2016 Беларусь Зорка-БДУ (Мінск) 82 (-96)
2017 Беларусь Прамень (Мінск) 14 (-15)
2018 Беларусь Баранавічы 26 (-36)
2019 Беларусь Крумкачы (Мінск) 9 (-14)
2020 Беларусь Вікторыя (Мар’іна Горка) 18 (-30)
2020 Беларусь Крумкачы (Мінск) 0 (0)
2021 Беларусь Вікторыя (Мар’іна Горка) 1 (-0)
2021 Беларусь Кронан (Стоўбцы) 9 (-9)
2022— Беларусь Вікторыя (Мар’іна Горка)
  1. Колькасць гульняў і галоў за прафесійны клуб лічыцца толькі для розных ліг нацыянальных чэмпіянатаў, адкарэктавана станам на 3 мая 2022.

Клубная кар’ера правіць

Пачынаў кар’еру ў дублі барысаўскага БАТЭ. У 2011—2016 гадах гуляў за «Зорку-БДУ», дзе чаргаваўся ў браме з іншымі ігракамі. У лютым 2017 года падпісаў кантракт з мінскім «Промнем»[2], у першай палове сезона 2017 быў асноўным брамнікам каманды, але пасля саступіў месца Максіму Плотнікаву.

У сакавіку 2018 года стаў іграком «Баранавічаў»[3], замацаваўся ў стартавым складзе каманды. Сезон 2019 правёў у «Крумкачах», пакінуў каманду ў студзені 2020 года[4]. У 2020 годзе выступаў у Другой лізе за «Вікторыю» з Мар’інай Горкі, быў капітанам каманды. У самым канцы сезона быў рэзервовым брамнікам «Крумкачоў» у стыкавых матчах за месца ў Вышэйшай лізе, калі сталічны клуб не мог разлічваць на іншых брамнікаў.

Сезон 2021 распачаў у складзе «Вікторыі», але хутка перайшоў у стаўбцоўскі «Кронан». У пачатку 2022 года вярнуўся ў «Вікторыю».

Дасягненні правіць

Зноскі

Спасылкі правіць