Максім Дзмітрыевіч Плотнікаў
Максім Плотнікаў (нар. 28 студзеня 1998, Пінск) — беларускі футбаліст, брамнік казахстанскага клуба «Каспій» з Актау і нацыянальнай зборнай Беларусі.
![]() | ||||||||||||||||
Агульная інфармацыя | ||||||||||||||||
Поўнае імя | Максім Дзмітрыевіч Плотнікаў | |||||||||||||||
Нарадзіўся |
28 студзеня 1998[1] (25 гадоў) |
|||||||||||||||
Грамадзянства |
![]() |
|||||||||||||||
Рост | 187 см | |||||||||||||||
Вага | 82 кг[3] | |||||||||||||||
Пазіцыя | брамнік | |||||||||||||||
Інфармацыя пра клуб | ||||||||||||||||
Клуб |
![]() |
|||||||||||||||
Клубная кар’ера[* 1] | ||||||||||||||||
|
||||||||||||||||
Нацыянальная зборная[* 2] | ||||||||||||||||
|
||||||||||||||||
Клубная кар’ераПравіць
Выхаванец пінскай СДЮШАР-3, у юнацкім узросце далучыўся да мінскага «Дынама». З 2015 года пачаў выступаць за дубль мінчан і неўзабаве замацаваўся ў складзе каманды.
9 ліпеня 2017 года дэбютаваў у асноўнай камандзе мінчан, правёўшы ўсе 90 хвілін у матчы Кубка Беларусі супраць «Чысці» (4:0), дзе «Дынама» было прадстаўлена ў асноўным маладымі ігракамі. Неўзабаве быў аддадзены ў арэнду ў першалігавы «Прамень»[4]. У «Промні» стаў асноўным брамнікам і па выніках сезона дапамог камандзе выйсці ў Вышэйшую лігу, быў прызнаны найлепшым брамнікам Першай лігі.
У студзені 2018 года пасля вяртання з арэнды трэніраваўся з асноўнай камандай «Дынама», аднак пасля падпісання дынамаўцамі Андрэя Гарбунова зноў далучыўся да «Промня», і неўзабаве арэнда была падоўжана яшчэ на адзін сезон[5]. Пачынаў сезон 2018 у дублі «Промня», у Вышэйшай лізе дэбютаваў 28 красавіка 2018 года ў матчы супраць магілёўскага «Дняпра» (2:0), дзе дапамог сталічнай камандзе здабыць першую ў гісторыі перамогу ў элітным дывізіёне.
У ліпені 2018 года пасля прагляду на правах арэнды далучыўся да «Тарпеда-БелАЗ»[6]. У жодзінскім клубе стаў другім брамнікам пасля Уладзіміра Бушмы.
У снежні 2018 года вярнуўся з арэнды ў «Дынама»[7]. Застаўся ў камандзе на сезон 2019, здолеў выйграць канкурэнцыю ў Сяргея Ігнатовіча і стаць асноўным брамнікам мінчан. У ліпені 2020 года падоўжыў кантракт з клубам[8]. З лета 2020 года стаў радзей з’яўляцца ў складзе з-за траўм, у 2021 годзе ўвогуле не выхадзіў на поле, толькі часам заставаўся на лаўцы запасных. У снежні 2021 года па заканчэнні кантракта пакінуў «Дынама»[9].
Са студзеня 2022 года знаходзіўся на праглядзе ў салігорскім «Шахцёры» і ў лютым падпісаў кантракт з клубам[10]. Пачынаў сезон асноўным брамнікам, з верасня саступіў месца на поле Сяргею Чэрніку. У студзені 2023 года па пагадненні бакоў разарваў кантракт з «Шахцёрам»[11].
Міжнародная кар’ераПравіць
У 2013—2015 гадах выступаў за юнацкую зборную Беларусі (да 17 гадоў) у кваліфікацыі чэмпіянату Еўропы. У 2015—2016 гадах прыцягваўся да юніёрскай зборнай Беларусі (да 19 гадоў), аднак у кваліфікацыйных матчах чэмпіянату Еўропы заставаўся на лаўцы запасных.
8 чэрвеня 2018 года дэбютаваў у моладзевай зборнай Беларусі, адгуляўшы ўсе 90 хвілін у таварыскім матчы супраць Албаніі (1:1). Быў другім брамнікам моладзевай зборнай пасля Паўла Паўлючэнкі, хоць шмат адсутнічаў з-за траўм.
9 верасня 2019 года дэбютаваў у нацыянальнай зборнай Беларусі, адгуляўшы ўсе 90 хвілін у таварыскім матчы супраць Уэльса (0:1).
ДасягненніПравіць
- Чэмпіён Беларусі: 2022
- Пераможца Першай лігі чэмпіянату Беларусі: 2017
- У спісе 22 найлепшых футбалістаў чэмпіянату Беларусі: 2019
Статыстыка выступленняўПравіць
Сезон | Дывізіён | Клуб | Краіна | Матчы | Галы |
---|---|---|---|---|---|
2015 | дубль | Дынама | 13 | -13 | |
2016 | дубль | Дынама | 22 | -15 | |
2017 (2) | дубль | Дынама | 11 | -10 | |
2017 (2) | Д2 | Прамень | 16 | -7 | |
2018 (1) | Д1 | Прамень | 8 | -12 | |
2018 (2) | Д1 | Тарпеда-БелАЗ | 4 | -3 | |
2019 | Д1 | Дынама | 23 | -25 | |
2020 | Д1 | Дынама | 14 | -11 | |
2021 | дубль | Дынама | 8 | -4 | |
2022 | Д1 | Шахцёр | 12 | -9 |
Зноскі
- ↑ https://team.abff.by/players/381
- ↑ https://www.fcshakhter.by/player.asp?id=Maksim-Plotnikov-372&season=2022MEN
- ↑ https://www.pressball.by/footballstat/maksim_plotnikov/
- ↑ Трансферныя навіны.(недаступная спасылка)
- ↑ Максiм Плотнiкаў адпраўляецца ў арэнду. . Афіцыйны сайт «Дынама» (30 студзеня 2018). Архівавана з першакрыніцы 17 мая 2018.
- ↑ "Торпедо-БелАЗ" арендовало у минского "Динамо" Плотникова (руск.) . football.by (21 ліпеня 2018). Праверана 2 лютага 2023.
- ↑ Карпович, Салугин, Олехнович и Плотников покинули "Торпедо-БелАЗ" (руск.) . football.by (5 снежня 2018). Праверана 2 лютага 2023.
- ↑ Максим Плотников продлил контракт с минским "Динамо" (руск.) . football.by (14 ліпеня 2020). Праверана 2 лютага 2023.
- ↑ Риос, Плотников, Динга и еще три игрока покинули минское "Динамо" (руск.) . football.by (30 снежня 2021). Праверана 2 лютага 2023.
- ↑ Максим Плотников стал игроком "Шахтера" (руск.) . football.by (1 лютага 2022). Праверана 2 лютага 2023.
- ↑ Максим Плотников расторг контракт с "Шахтером" из-за долгов по зарплате (руск.) . football.by (27 студзеня 2023). Праверана 31 студзеня 2023.
- ↑ Плотников и Бугулов заключили контракты с "Каспием". К этому близок и Подстрелов (руск.) . football.by (2 лютага 2023). Праверана 2 лютага 2023.