Ратміравічы
Ратмі́равічы[2] (трансліт.: Ratmiravičy, руск.: Ратмировичи) — вёска ў Акцябрскім раёне Гомельскай вобласці. Уваходзіць у склад Акцябрскага сельсавета.
Вёска
Ратміравічы
|
Геаграфія
правіцьРазмяшчэнне
правіцьУ 20 км на поўнач ад гарадскога пасёлка Акцябрскі, 180 км ад Гомеля, 0,5 км ад прыпыначнага пункта Заазершчына на чыгунцы Бабруйск — Рабкор, адгалінаванні лініі Асіповічы — Жлобін.
Экалогія і прырода
правіцьВакол вёскі лес.
Транспартная сетка
правіцьТранспартныя сувязі па прасёлкавай, затым аўтамабільнай дарозе Парычы — Акцябрскі.
Інфармацыя
правіцьПланіроўка складаецца з дугападобнай і просталінейнай вуліц шыротной арыентацыі, злучаных двума завулкамі. Забудова драўляная, сядзібнага тыпу. У складзе сельскагаспадарчага ДП «Майсееўка» з цэнтрам у аднайменнай вёсцы, брыгада. Лясніцтва, аддзяленне сувязі, бібліятэка, крама.
Гісторыя
правіцьПа пісьмовых крыніцах вядомая з XVIII стагоддзя, ва ўласнасці царквы. У 1775 годзе каралеўскім прывілеем аддадзена ва ўладанне абознаму літоўскаму М. С. Лапату. Пасля другога падзелу Рэчы Паспалітай (1793 год) у складзе Расійскай імперыі. У XIX стагоддзі ўласнасць казны. На 1908 год у Брожскай воласці Бабруйскага павета Мінскай губерні.
У 1930 годзе арганізаваны калгас «Станцыя сацыялізму». З 1934 года працавалі смолзавод, паравы млын, гамарня. Падчас Вялікай Айчыннай вайны ў красавіку 1942 года нямецкія акупанты амаль цалкам спалілі вёску (64 двары з 76) і забілі 17 жыхароў. 31 жыхар загінуў на фронце.
Да 20 чэрвеня 1985 года вёска ўваходзіла ў склад Пратасаўскага сельсавета[3].
Насельніцтва
правіцьКолькасць
правіць- 2011 год — 23 двары, 48 жыхароў.
Дынаміка
правіць- 1796 год — 9 двароў, 72 жыхара.
- 1908 год — 44 двары, 286 жыхароў.
- 1940 год — 76 двароў, 250 жыхароў.
- 1959 год — 338 жыхароў (паводле перапісу).
- 1997 год — 41 двор, 78 жыхароў.
- 2004 год — 31 двор, 60 жыхароў.
Зноскі
- ↑ Дадзеныя сельсавета на 1 студзеня 2011 года
- ↑ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Гомельская вобласць: нарматыўны даведнік / Н. А. Багамольнікава і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2006. — 382 с. ISBN 985-458-131-4 (DJVU).. Сустракаецца таксама варыянт Ра́цьмеравічы
- ↑ Рашэнне выканаўчага камітэта Гомельскага абласнога Савета народных дэпутатаў ад 20 чэрвеня 1985 г. // Збор законаў Беларускай ССР, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1985, № 23 (1829).
Літаратура
правіць- Гарады і вёскі Беларусі: Энцыклапедыя. Т.1, кн.1. Гомельская вобласць/С. В. Марцэлеў; Рэдкалегія: Г. П. Пашкоў (галоўны рэдактар) і інш. — Мн.: БелЭн, 2004. 632с.: іл. Тыраж 4000 экз. ISBN 985-11-0303-9 ISBN 985-11-0302-0
- Памяць: Гісторыка-дакументальная хроніка Акцябрскага раёна. — Мн.: БЕЛТА, 1997.
Спасылкі
правіць- На Вікісховішчы пакуль няма медыяфайлаў па тэме, але Вы можаце загрузіць іх