Ратна
(Пасля перасылкі з Ратнэ)
Ратна ці Ратнэ[2] (укр.: Ратне) — пасёлак гарадскога тыпу ў Валынскай вобласці Украіны, на рацэ Прыпяць. Адміністрацыйны цэнтр Ратнэўскага раёна.
Населены пункт
Ратна
| ||||||||||||||||||||||||
Размешчаны за 130 км на паўночны захад ад Луцка, за 22 км на ўсход ад чыгуначнай станцыі Забалоцце, на аўтамагістралі Брэст — Кіеў M19.
Гісторыя
правіць- XII ст.: першыя згадкі аб паселішчы як аб умацаваным фарпосце на межах Галіцка-Валынскага княства.
- XV ст.: паселішча належыць князю Любарту, у Вялікім Княстве Літоўскім.
- 1440: мястэчка атрымала Магдэбургскае права, цэнтр староства Рускага ваяводства Каралеўства Польскага.
- 1795: у выніку трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай мястэчка ўвайшло ў склад Расійскай імперыі, у Ковельскім павеце Валынскай губерні.
- 1921: у адпаведнасці з Рыжскім мірным дагаворам увайшла ў склад міжваеннай Польскай Рэспублікі, у Валынскім ваяводстве.
- 1939: у складзе Украінскай ССР.
- 1940: мястэчка становіцца цэнтрам Ратнэўскага раёна.
Насельніцтва
правіць- 1870 год — 2099 чал.[3]
- 1897 год — 3089 чал.
- 1921 год — 2410 чал.
- 1970 год — 5100 чал.
- 2001 год — 8489 чал.
- 2006 год — 9200 чал.
Зноскі
- ↑ https://ratnesel.gov.ua/pasport-gromadi-10-41-21-25-01-2024/
- ↑ Напісанне ў адпаведнасці з ТКП 177-2009 (03150) «Спосабы і правілы перадачы геаграфічных назваў і тэрмінаў Украіны на беларускую мову»
- ↑ Ratno // Słownik geograficzny Królestwa Polskiego i innych krajów słowiańskich. Tom IX: Poźajście — Ruksze (польск.). — Warszawa, 1888. S. 542
Літаратура
правіць- Ratno // Słownik geograficzny Królestwa Polskiego i innych krajów słowiańskich. Tom IX: Poźajście — Ruksze (польск.). — Warszawa, 1888. S. 542—543
- Ратное // Энциклопедический словарь Брокгауза и Ефрона: В 86 томах (82 т. и 4 доп.) (руск.). — СПб., 1890—1907.