Рахіль Вульфаўна Брохес (23 верасня 1880, Мінск — 1942, Мінскае гета) — яўрэйская пісьменніца-празаік.

Рахіль Брохес
Асабістыя звесткі
Дата нараджэння 23 верасня 1880(1880-09-23)
Месца нараджэння
Дата смерці 1942
Месца смерці
Грамадзянства
Прафесійная дзейнасць
Род дзейнасці пісьменніца, празаік
Мова твораў ідыш

Біяграфія правіць

Нарадзілася ў беднай сям’і. Пры падтрымцы бацькі (маскіла  (руск.)) вывучала іўрыт. Калі ёй было дзевяць гадоў, яе бацька памёр і яна была вымушана пайсці працаваць краўчыхай. Пазней працавала настаўніцай рукадзелля ў Мінскім яўрэйскім рамесным вучылішчы. Эмігравала, затым вярнулася ў Мінск (ужо ў 1930-я гады). Была замужам[1].

У перыяд нямецка-фашысцкай акупацыі разам з іншымі яўрэямі Мінска апынулася ў гета, дзе ў 1942 годзе і загінула.

Творчасць правіць

У шаснаццаць гадоў напісала першы аповяд. Дэбютавала ў 1899 годзе апавяданнем «Янкеле» ў штотыднёвіку «Дер юд». Друкавалася ў яўрэйскіх перыядычных выданнях «Дер фрайнд» і «Цукунфт», у апошнія гады — у «Штэрн».

Брохес напісана і апублікавана больш за дзвесце апавяданняў, казак і маленькіх п’ес для дзяцей. Акрамя дзіцячых кніг, Яна таксама была аўтарам і двухсот «дарослых» апавяданняў, навел, драматычных твораў. Яе перакладалі на беларускую, рускую, нямецкую і англійскую мовы. Так, пісьменнікі Гірш Рэлес і Мікола Целеш пераклалі на рускую мову для газеты «Піянер Беларусі» яе апавяданне «Нелка». Па словах Рэлеса, ён спадабаўся супрацоўнікам рэдакцыі. Дзяржвыдат рыхтаваў да друку двухтомнік выбраных твораў Рахілі Брохес, але гэтым планам не наканавана было ажыццявіцца ў сувязі з вайной[2].

Частка твораў Брохес увайшла ў трохтомнае выданне «Скрыжалі памяці», складзенае прафесарам Алесем Бельскім. У гэтую кнігу ўвайшлі творы сарака шасці пісьменнікаў, якія загінулі ў гады вайны.

Сачыненні правіць

  • «Замлунг дерцейлунген» («Збор апавяданняў»), (1922)
  • «Ин пионер-лагер» («У піянерскім лагеры») (Мінск, 1936)
  • «Нелка» (Масква, 1937)
  • «Орлы и Шоймеле» (Масква, 1939)
  • «Шпинен»(1940)
  • «Пауки» (Мінск)

Заўвагі правіць

  1. Релес 2006, с. 13, 74—75.
  2. Релес 2006, с. 75.

Літаратура правіць

  • Релес Г. Еврейские советские писатели Белоруссии: Воспоминания / пер. с идиша М. Я. Аккермана, С. Л. Лиокумовича. — Мн.: Колас, 2006. — С. 72—75. — 320 с. — 500 экз. — ISBN 985-6783-11-9.

Спасылкі правіць