Рашаў

былая вёска ў Хойніцкім раёне Гомельскай вобласці Беларусі

Ра́шаў[1] (трансліт.: Rašaŭ, руск.: Рашев) — былая вёска ў Хойніцкім раёне Гомельскай вобласці.

Вёска
Рашаў
Краіна
Вобласць
Раён
Каардынаты
Першая згадка
СААТА
3254700036
Рашаў на карце Беларусі ±
Рашаў (Беларусь)
Рашаў
Рашаў (Гомельская вобласць)
Рашаў

Гісторыя

правіць

Ці не ўпершыню Рашаў згаданы ў судовым дэкрэце ад 12 чэрвеня 1618 года. Справа датычылася наслання людзей панства Гальшкі і Міхала Лозкаў з добраў Юравічы на грунты маёнтку Хойнікі пана Мікалая Харлінскага і забрання паташу, нападу на карчму Рашаў. У акце ад 7 чэрвеня 1623 года аб наездзе на Астраглядаўскі маёнтак і замак, мястэчка Новы Харленж (Хойнікі) і прыналежныя ім паселішчы названа таксама «wieś Raszow»[2]. Месцілася паселішча ў Кіеўскім ваяводстве Каралеўства Польскага. Ад тых часоў і да рэформеннага перыяду ў складзе Расійскай імперыі (1860-я гады) Рашаў належаў тым самым уладальнікам, што і Хойнікі з Астраглядамі, г. зн. пасля Харлінскіх, з 1624 года — панам Мікалаю Абрамовічу, Максіміліяну Бразоўскаму, князям Шуйскім, сямейству Прозараў.

З 1793 года — у межах Чарнігаўскага намесніцтва, з 1796 года ў Рэчыцкім павеце Маларасійскай, з 1797 года Мінскай губерні Расійскай імперыі. Паводле рэвізіі 1795 года Слабада Рашаў, у якой налічвалася 7 двароў з 15 жыхарамі мужчынскага і 18 жаночага полу, была ў заставе ад пані Людвікі з князёў Шуйскіх Прозар у мсціслаўскага стольніка Юстыніяна Фурса. Прозвішчы жыхароў — Добыш, Аўдзеенка, Душкевіч, Ярац[3].

У «Списках населенных мест Минской губернии по уездам, приходам, еврейским обществам со сведениями об их расположении и народонаселении [Дело]: 1857 г.», засведчана, што 71 жыхар вёскі Рашаў абодвух полаў і 2 вайскоўцы належалі да прыходу Свята-Мікалаеўскай царквы ў сяле Маладуша[4].

У парэформенны час Рашаў належаў да Маладушскай воласці Рэчыцкага павета Мінскай губерні. У 1879 годзе названы ў складзе Маладушскага царкоўнага прыходу. Паводле перапісу 1897 года, дзейнічала хлебазапасная крама.

У 1931 годзе арганізаваны калгас. У чэрвені 1943 года акупанты цалкам спалілі вёску і забілі 11 жыхароў. 27 вяскоўцаў загінулі на франтах.

Насельніцтва

правіць

Дынаміка

правіць
  • 1795 год — 7 двароў, 33 жыхары.
  • 1816 год — 28 двароў.
  • 1850 год — 64 жыхары.
  • 1897 год — 165 жыхароў (згодна з перапісам).
  • 1930 год — 46 дввароў, 247 жыхароў.
  • 1940 год — 51 двор, 259 жыхароў.
  • 1959 год — 220 жыхароў (паводле перапісу).
  • 2004 год — жыхароў няма.

Забудова

правіць

План Рашава складаўся з простай мерыдыяннай вуліцы, да якой на поўдні далучалася злёгку скрыўленая вуліца. Забудова двухбаковая, драўлянымі хатамі сядзібнага тыпу[5].

Зноскі

  1. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Гомельская вобласць: нарматыўны даведнік / Н. А. Багамольнікава і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2006. — 382 с. ISBN 985-458-131-4 (DJVU).
  2. Źródła dziejowe . T. XXI. Polska XVI wieku pod względem geograficzno-statystycznym. T. X. Ziemie ruskie. Ukraina (Kijów — Bracław). Dział II-gi. Opisane przez Aleksandra Jabłonowskiego. — Warszawa, 1894. S. 281, 637
  3. Слабада Рашаў у 1795 г.
  4. Расійскі дзяржаўны гістарычны архіў. Ф. 1290. Воп. 4. Спр. 79. А. 683
  5. Гарады і вёскі Беларусі: Энцыклапедыя. Т. 2, кн. 2. Гомельская вобласць / С. В. Марцэлеў; рэдкал.: Г. П. Пашкоў (дырэктар) і інш. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі, 2005.

Літаратура

правіць

Спасылкі

правіць