Раіса Аўрамаўна Ровіна

Раіса Аўрамаўна Ровіна (нар. 27 студзеня 1937, Полацк, Віцебская вобласць) — беларускі бібліяграфазнавец, гісторык кнігі. Кандыдат педагагічных навук, дацэнт, прафесар.

Раіса Аўрамаўна Ровіна
Дата нараджэння 27 студзеня 1937(1937-01-27) (87 гадоў)
Месца нараджэння
Грамадзянства
Род дзейнасці бібліёграф
Месца працы
Навуковае званне
Альма-матар
Узнагароды

Біяграфія правіць

Скончыла Мінскі дзяржаўны педагагічны інстытут імя А. М. Горкага (спецыяльнасць «Бібліятэказнаўства і бібліяграфія», 1961), Маскоўскі дзяржаўны інстытут культуры (аспірантура, 1972).

Працавала ў Мінскім дзяржаўным педагагічным інстытуце імя А. М. Горкага (1966—1969, 1973—1974), Беларускім дзяржаўным універсітэце культуры і мастацтваў (з 1975, у 1975—1984 — загадчык кафедры, 1985—1995 — дэкан факультэта бібліятэчна-інфармацыйных сістэм, 1996—2012 — начальнік вучэбна-метадычнага аддзела, з 2012 — факультэт інфармацыйна-дакументных камунікацый, кафедра інфармацыйных рэсурсаў, прафесар, з 2014 — загадчык кафедры).

Навуковыя інтарэсы: гісторыя тэхнічнай кнігі; бібліяграфія галіновай літаратуры (прыродазнаўства, тэхніка, медыцына).

Узнагароды правіць

Ганаровыя граматы Вярхоўнага Савета Рэспублікі Беларусь, Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь (2004), нагрудны знак «За ўклад у развіццё культуры Беларусі» (2010), медаль «Ветэран працы».

Бібліяграфія правіць

  • Развитие технической литературы в Белорусской ССР (1946—1970) : автореферат диссертации … кандидата педагогических наук / Ровина Раиса Аврамовна. — Москва, 1973.
  • Інфармацыйна-бібліяграфічнае забеспячэнне навукова-тэхнічнага і медыцынскага комплексу : вучэбна-метадычны дапаможнік / Р. А. Ровіна. — Мінск, 2009.
  • Працы выкладчыкаў факультэта бібліятэчна-інфармацыйных сістэм Беларускага універсітэта культуры (1944—1994 гг.) : бібліяграфічны паказальнік. — Мінск, 1994. — У змесце працы Ровінай Р. І.
  • Працы выкладчыкаў факультэта інфармацыйна-дакументных камунікацый Беларускага дзяржаўнага універсітэта культуры і мастацтваў (1994—2004) : бібліяграфічны паказальнік. — Мінск, 2005. — У змесце працы Ровінай Р. І.

Зноскі

Літаратура правіць

  • Бібліятэчны свет. — 2019. — № 2. — с. 23.