Любамірскія

польскі шляхецкі род
(Пасля перасылкі з Род Любамірскіх)

Любамірскія (польск.: Lubomirscy, укр.: Любомирські) — польскі княжацкі род герба «Шранява», які ўзнік у пачатку XVI стагоддзя. Паходзяць з мястэчка Любомеж у Сілезіі, адкуль і назва. У канцы XVI стагоддзі разбагацелі на кіраванні саляварнямі, на якое іх упаўнаважыў Стэфан Баторый, і атрымалі ад нямецкага імператара спачатку графскі, а потым і княжацкія тытулы (другімі ў Рэчы Паспалітай пасля Радзівілаў). У працяг XVII стагоддзя да Любамірскіх дзякуючы шлюбным саюзам перайшлі вялікія ўладанні Астрожскіх і Канецпольскіх у басейне Днястра. Сямейства распалася на некалькі галін, ланьцуцкую, жэшаўскую і валынскую, завяло палацы ў Варшаве, Львове, Дубне і іншых гарадах. У XVIII стагоддзі Любамірскія прэтэндавалі на польскі прастол.

Любамірскія
Дружына дап.
Дружына дап.
Апісанне герба:
Дэвіз Patriam versus
Губерні, у РК якіх занесены род Магілёўская
Палацы і асабнякі Ланьцуцкі замак
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

ЛітаратураПравіць

СпасылкіПравіць