Ромеры (польск.: Römerowie, ням.: Römern, Roemern) — вялікалітоўскі шляхецкі род нямецкага паходжання.

Ромер
Герб роду
Апісанне герба: гл. тэкст

Частка радаводу кнігі: Віленская, Санкт-Пецярбургская
Часткі радаводаў кніг: VI і II
Падданства: Coat of arms of Saxony.svg курфюрства Саксонія,

Herb Rzeczypospolitej Obojga Narodow.svg Рэч Паспалітая,
Lesser Coat of Arms of Russian Empire.svg Расійская імперыя

ГісторыяПравіць

Род Ромераў, згодна падання, выводзіўся ад рымскага консула Юстуса Севярынаса, які ў 983 г. вымушаны быў пакінуць Рым і асеў у Германіі, дзе атрымаў прозвішча «Römer» — «рымлянін». Яго нашчадкі жылі ў Саксоніі, а Берэнд Ромер у 1223 г. са світай князя Альберта Саксонскага прыбыў у Лівонію і стаў рыцарам ордэна[1].

Калі Рэч Паспалітая ў 1630 г. вымушана была аддаць Інфлянты Швецыі, Стэфан Ромер перасяліўся на Літву, бо як пісаў яго сын Матэуш «лічыў лепш ўсё страціць, а вернасць Рэчы Паспалітай захаваць». Сыны і ўнукі Стэфана служылі ў войску[1].

 
Сям’я Ромераў, Эдвард Ян Ромер‎, 1829

У 1700 годзе ў касцёле Найсвяцейшай Дзевы Марыі ў Троках, у вахоліцах якіх Ромеры валодалі маёнткамі, была дабудавана капліца сямейная капліца[2].

Іншая галіна роду перасялілася ў канцы XVIII ст. з Саксоніі ў Расію; з яе Мікалай Фёдаравіч Ромер (1804—1889) — сапраўдны тайны саветнік, сенатар і член Апякунскага Савета ўстаноў Грамадскага Догляду.

Род Ромераў унесены ў дваранскі матрыкул Курляндскай губерні, у VI частку радаводнай кнігі Віленскай губерні і ў II частку радаводнай кнігі СПб. губерні.

Апісанне гербаПравіць

У чырвоным полі два скрыжаваных сярэбраных кія пілігрыма, кожны з дзвюма кнопкамі на ручцы. У нашлемніку такія ж кіі, якія сканчаюцца трыма страусінымі пёрамі. Намёт чырвоны падкладзены срэбрам.

Найбольш вядомыяПравіць

  1. Міхал Ромер (17781853), грамадска-палітычны дзеяч.
  2. Эдвард Ян Ромер (18061878), грамадскі дзеяч, літаратар, перакладчык i мастак.
  3. Альфрэд Ізідор Ромер (18321897), жывапісец, скульптар, медальер, мастацтвазнавец, этнограф. Сын Эдварда Яна Ромера.
  4. Эдвард Матэй Ромер (18481900), мастак. Сын Эдварда Яна Ромера.
  5. Міхал Піус Ромер (18801945), польскі і літоўскі навуковец, грамадска-палітычны дзеяч; адзін з галоўных ідэолагаў ліберальна-дэмакратычнага крыла краёўцаў.

Зноскі

СпасылкіПравіць