Рудаміна (Вільнюскі раён)

вёска ў Вільнюскім раёне Літвы

Рудаміна́[1][2] (літ.: Rudamina) — вёска ў Вільнюскім раёне Вільнюскага павета Літвы. Цэнтр Рудамінскай сянюніі. Размешчана на рацэ Рудаміна[ru], за 12 км на поўдзень ад Вільнюса. Насельніцтва на 2011 год — 919 чалавек.

Вёска
Рудаміна
літ.: Rudamina
Герб
Герб
Rudamina, bažnyčia.JPG
Касцёл
Краіна
Павет
Раён
Сянюнія
Каардынаты
Першае згадванне
Вышыня цэнтра
170 ± 1 м
Насельніцтва
  • 3 981 чал. (2011)
Часавы пояс
Паштовыя індэксы
LT-13031
Рудаміна на карце Літвы
Рудаміна (Вільнюскі раён) (Літва)
Рудаміна (Вільнюскі раён)

ГісторыяПравіць

 
Царква-мураўёўка, каля 1900 г.

Вялікае Княства ЛітоўскаеПравіць

Першы пісьмовы ўпамін пра Рудаміну датуецца 1377 годам. У 1385 годзе вёска ўвайшла ў склад Віленскага павета Віленскага ваяводства.

У 1592 годзе ў Рудаміне збудавалі касцёл.

Пад уладай Расійскай імперыіПравіць

У выніку трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай у 1795 годзе Рудаміна апынулася ў складзе Расійскай імперыі, у Віленскім павеце Віленскай губерні.

На 1866 год у Рудаміне было 16 будынкаў. У 1877 годзе тут збудавалі царкву-мураўёўку.

Найноўшы часПравіць

25 сакавіка 1918 года згодна з Трэцяй Устаўной граматай Рудаміна абвяшчалася часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. 1 студзеня 1919 года ў адпаведнасці з пастановай I з’езду КП(б) Беларусі яна ўвайшло ў склад Беларускай ССР[3]. У 1920 годзе Рудаміна апынулася ў складзе Сярэдняй Літвы, у 1922 годзе — у складзе міжваеннай Польскай Рэспублікі.

З пачаткам Другой сусветнай вайны ў верасні 1939 года ўлады СССР перадалі мястэчка Літве.

НасельніцтваПравіць

  • XIX стагоддзе: 1866 год — 281 чал., з іх 235 каталікоў, 26 праваслаўных і 20 іўдзеяў; 1881 год — 201 чал.[4]
  • XXI стагоддзе: 2011 год — 3921 чал.

СлавутасціПравіць

  • Касцёл Найсвяцейшай Дзевы Марыі (1909)
  • Могілкі: каталіцкі, старыя праваслаўныя
  • Царква Святога Мікалая (XVIII ст.), помнік традыцыйнай беларускай драўлянага дойлідства
  • Спаса-Праабражэнская царква (1877; мураўёўка)

ГалерэяПравіць

Вядомыя асобыПравіць

Зноскі

СпасылкіПравіць