Ружа Поспіш-Балдані

Ру́жа По́спіш-Балда́ні (харв.: Ruža Pospiš Baldani; нар. 25 ліпеня 1942, Вараждзінске Топліцэ[1], Харватыя) — югаслаўская і харвацкая оперная спявачка (мецца-сапрана).

Ружа Поспіш-Балдані
Дата нараджэння 25 ліпеня 1942(1942-07-25) (81 год)
Месца нараджэння
Краіна
Музычная дзейнасць
Прафесіі оперная спявачка
Пеўчы голас мецца-сапрана
Інструменты вакал[d]
Жанры опера

Біяграфія правіць

Ружа Поспіш-Балдані нарадзілася 25 ліпеня 1942 года ў горадзе Вараждзінске Топліцэ, Харватыя. Скончыла музычную школу ў Вараждзіне і музычную акадэмію ў Заграбе[2].

У 1961 годзе адбыўся яе прафесійны дэбют у оперы. Ружа выступіла як Канчакоўна ў оперы «Князь Ігар» Аляксандра Барадзіна ў Харвацкім нацыянальным тэатры.

На працягу 1960-х гадоў яна актыўна выступала ў гэтым тэатры, а таксама ў Нацыянальным тэатры ў Бялградзе. У 1965 годзе Ружа дэбютавала ў Метраполітэн-оперы ў Нью-Ёрку як Мадалена ў оперы «Рыгалета» Джузэпэ Вердзі.

З 1970 па 1978 гады яна таксама спявала ў Баварскай дзяржаўнай оперы, паміж 1973 і 1987 гадамі часта спявала на сцэне Венскай дзяржаўнай оперы. Там было адзначана яе выкананне партыі Брангены ў оперы «Трыстан і Ізольда» Рыхарда Вагнера.

У 1976 годзе Ружа дэбютавала ў Парыжскай оперы як Амнерыс з «Аіды» Вердзі. Таксама яна дэбютавала ў Оперы Монтэ-Карла як Кармэн з «Кармэн» Жоржа Бізэ.

Пазней яна выступала ў Кёльнскай оперы, на Эдынбургскім фестывалі, на сцэнах Нацыянальнай оперы Грэцыі, Гамбургскай дзяржаўнай оперы, Х'юстанскай оперы, Будапешцкай дзяржаўнай оперы, Ла Скала, «Лісеа», Лірычнай оперы Чыкага, Балгарскага нацыянальнага тэатра оперы і балета, Зальцбургскага фестывалю, Оперы Сан-Францыска, опернага фестывалю ў Саванліна, Рымскага опернага тэатра, Сан-Карла, гарадскога тэатра Рыа-дэ-Жанэйра і іншых[3].

З 2010 года выкладае на кафедры музыкі і музыказнаўства Харвацкай акадэміі навук і мастацтваў.

Зноскі

  1. Opća i nacionalna enciklopedija, volume 16, p. 192, ISBN 978-953-7224-16-5
  2. Поспиш-Балдани Ружа // Енциклопедија Српског народног позоришта (серб.)
  3. Baldani, Ruza at operissimo.com

Літаратура правіць

  • О. Панди, Кармен у пуном сјају, Дневник, 18. II 1979.

Спасылкі правіць