Румынская мова ва Украіне

Румынская мова ва Украі́не (укр.: румунська мова в Україні) — адна з моў нацыянальных меншасцей Украіны, у вялікай ступені распаўсюджаная сярод румынаў краіны. Паводле перапісу насельніцтва 2001 года румынскую мову назвалі роднай 142 671 чалавек (0,3% насельніцтва Украіны). Амаль усе румынамоўнае насельніцтва (98,9%) пражывае на тэрыторыі дзвюх абласцей, Чарнавіцкай (108 859 чалавек) і Закарпацкай (32 224 чалавек), дзе яны складаюць 11,9% і 2,6% насельніцтва адпаведна. Румынамоўнае насельніцтва абсалютна пераважае ў Герцаеўскім раёне (92,2%), а таксама складае значную долю насельніцтва Глыбоцкага (40,1%), Старажынецкага (35,4%) раёнаў Чарнавіцкай вобласці і Цячаўскага (12,4%) і Рахаўскага (11,5%) раёнаў Закарпацкай вобласці.

Доля насельніцтва, якая назвала роднай мовай румынскую паводле перапісу 2001 г.

Гісторыя румынскай мовы ва УкраінеПравіць

У Паўночнай Букавіне з даўніх часоў жылі ўсходнеславянскія плямёны ціверцаў і улічаў. У X—XI ст. уваходзіла ў склад Кіеўскай Русі; у XII—XIII (першай палове XIV) стст. — у складзе Галіцкага, пазней Галіцка-Валынскага княства і ўключала гарады Васілеў, Гарадок, Сучава, Онут, Кіцмань, Рапужынцы і інш. Пасля татарскага нашэсця (і заняпаду Галіцка-Валынскага княства) сувязі Букавіны з галіцка-валынскімі землямі аслаблі, і напачатку XIV стагоддзя ўтварылася самакіравальная Шыпінская зямля з цэнтрам у горадзе Шыпінцы, якая (гэтак жа як і Болахаўская зямля) прызнавала вяршэнства золатаардынскіх ханаў.[1] У 1340-50-х гадах букавінскія землі знаходзіліся пад уладай Венгрыі, а з 1360-х гадоў знаходзіліся ў складзе Малдаўскага княства, якое напачатку XVI ст. падпала пад уладу Асманскай імперыі.
Букавіна Паўднёвая — гістарычная назва тэрыторыі, якая ўваходзіць у склад вобласці Сучава Румынскай рэспублікі. У мінулым часткова ўваходзіла ў склад рымскай правінцыі Дакія. Карэнным насельніцтвам Букавіны былі тыя плямёны Малдовы, якія пазней сталі адным са складовых элементаў малдаўскай нацыі. Разам з тым у Букавіне Паўднёвай пражывалі славяне (пачынаючы з VI ст.), іх уплыў адбіўся на культуры і мове мясцовага насельніцтва.
На працягу X—XI стагоддзяў у Букавіне развіваліся дробныя валашскія княствы. Пасля мангола-татарскага нашэсця ў XIV ст. Букавіна стала ядром аб'яднання валашскіх земляў і пасля ўтварылася Малдаўскае княства.

У Паўднёвай Букавіне знаходзіцца старажытная сталіца Малдовы XIV — пачала XVI стст. — Сучава, манастыр Путна з грабніцамі князёў і наогул самыя ўшанаваныя і найстаражытнейшыя манастыры Малдовы. Пад назвай Букавіна ["Вялікая Букавіна"] гэта вобласць (Букавіна Паўднёвая) згадваецца ўжо ў дагаворы 1412 года паміж польскім каралём Уладзіславам Ягайла і венгерскім каралём Жыгімонтам. Пазней (1527) Малдаўскае княства стала васалам Асманскай імперыі.

РаспаўсюджанасцьПравіць

Родная мова румынаў паводле дадзеных перапісаў[2][3][4]

1979 1989 2001
Румынская 41,0% 62,3% 91,7%
Украінская 10,3% 9,8% 6,2%
Руская 3,1% 3,5% 1,5%
Малдаўская 45,5% 24,3% 0,5%

Зноскі

СпасылкіПравіць