У наш час румыны ў Венгрыі складаюць малаважную меншасць. Паводле апошніх даных венгерскага перапісу 2011 года (які праводзіўся на аснове прынцыпу самавызначэння),[1] колькасць румын склала 35 641 чалавек ці 0,3% ад агульнай колькасці насельніцтва краіны, тым самым значна павялічыўшыся ў параўнанні з 8 482 чалавек ці 0,1% у 2001 годзе. Румыны жывуць галоўным чынам у гарадах і вёсках, размешчаных каля румынскай граніцы, напрыклад, у Батаньі, Элеку, Дзьюле, а таксама ў венгерскай сталіцы Будапешце.

Гісторыя

правіць
 
Румыны ў Венгрыі паводле звестак перапісу 1890 года

Гістарычна склалася так, што значная частка зямель сучаснай Румыніі належала каралеўству Венгрыя.

Незалежна ад факту румынскай прысутнасці ў Трансільваніі да яе заваявання венграмі (гл. паходжанне румын), першыя пісьмовыя крыніцы пра румынскія паселішчы датуюцца XIII стагоддзем. У адным з летапісаў у 1283 годзе згадваецца вёска Алатэлук, дзе жылі румыны.[2][3] «Зямля румын» (1222, 1280)[3][4][5][6] знаходзілася ў Фэгэрашы: гэта тэрыторыя згадваецца ў 1285 годзе пад іншай назвай - Олашы.[3] Упершыню нібыта румынскае імя «Ола» ў Венгрыі згадваецца ў адной з каралеўскіх хартый 1258 года.[3] У той час румыны пражывалі ў Трансільваніі, Банаце, Марамарашы і Парцыуме.

Пасля Трыянонскага дагавора Венгрыя стала практычна цалкам этнічна аднароднай дзяржавай, дзе толькі 10,4% насельніцтва складалі нацыянальныя меншасці, з якіх 6,9% былі немцамі, румын жа ў краіне пражывала каля 0,3%.

Колькасць румын у Венгрыі рэзка павялічылася на кароткі перыяд у час Другой сусветнай вайны , калі Венгрыя анексавала часткі Чэхаславакіі, Румыніі і Югаславіі. Гэтыя анексіі былі пацверджаны ў рамках Мюнхенскага пагаднення, дзвюх Венскіх арбітражаў (1938 і 1940). У прыватнасці, у Паўночнай Трансільваніі, паводле звестак венгерскага перапісу 1941 года, пражывала 53,5% венграў і 39,1% румын.[7]

Пасля Другой сусветнай вайны Венгрыя стала яшчэ больш этнічна аднароднай дзяржавай, чым падчас міжваеннага перыяду: да 1980 года ў краіне пражывала 99% венграў (гл. насельніцтва Венгрыі).

Гл. таксама

правіць

Зноскі

  1. Population by nationalities, 2001 census (English) Архівавана 14 красавіка 2011.
  2. György Fejér, Codex diplomaticus Hungariae ecclesiasticus ac civilis, Volume 7, typis typogr.
  3. а б в г Tamás Kis, Magyar nyelvjárások, Volumes 18-21, Nyelvtudományi Intézet, Kossuth Lajos Tudományegyetem (University of Kossuth Lajos).
  4. Dennis P. Hupchick, Conflict and chaos in Eastern Europe, Palgrave Macmillan, 1995 p. 58 [1]
  5. István Vásáry, Cumans and Tatars: Oriental military in the pre-Ottoman Balkans, 1185-1365, Cambridge University Press, 2005, p. 28 [2](недаступная спасылка)
  6. Heinz Stoob, Die Mittelalterliche Städtebildung im südöstlichen Europa, Böhlau, 1977, p. 204 [3]
  7. Károly Kocsis, Eszter Kocsisné Hodosi, Ethnic Geography of the Hungarian Minorities in the Carpathian Basin, Simon Publications LLC, 1998, p. 116-153 [4] Архівавана 3 красавіка 2015.

Спасылкі

правіць