Рушкавічы
Рушкавічы — літоўскі княжацкі род, прадстаўнікі якога Кінцібут, Ванібут, Бутавіт, Віжэік, Вішлій, Кіценій і Плікасова ўдзельнічалі ў падпісанні з Уладзіміра-Валынскім княствам дагавора 1219 года, што быў скіраваны супраць Польшчы. У 1243 годзе згадваецца Айшвна Рушкавіч, які з літоўскі атрадам рабаваў ваколіцы Перасопніцы ў Валынскай зямлі. У 1256 годзе князь Сірвід Рушкавіч узначальваў атрад літоўцаў паходзе супраць татар, але пачаў рабаваць на ваколіцы Луцка і быў разбіты галіцка-вылынскі князямі, але ўратаваўся.
На думку расійскага гісторыка Івана Бяляева, разам з Булевічамі валодалі землямі ад Віліі да Нёмана і Свіслачы (заходняй), на ўсход — да Бярэзіны (дняпроўскай). Літоўскі гісторык Эдвардас Гудавічус лічыць, што яны валодалі зямлёй Упіта. На думку Міколы Ермаловіча, іх уладанні ляжалі побач з Пінскім княствам.
Літаратура
правіць- Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (гал. рэд.) і інш.; маст. З. Э. Герасімовіч. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя, 2005. — Т. 2: Кадэцкі корпус — Яцкевіч. — 792 с. — ISBN 985-11-0378-0 (т. 2), ISBN 985-11-0315-2.