Рыбнае (возера)

возера ў Беларусі

Ры́бнае возера[1] — бяссцёкавае возера ў Беларусі, у Брэсцкім раёне Брэсцкай вобласці, у басейне ракі Рыта. Знаходзіцца за 25 км у напрамку на паўднёвы ўсход ад Брэста, за 4 км на ўсход ад аграгарадка Вялікія Радванічы.

Рыбнае возера
Морфаметрыя
Даўжыня 0,9 км
Шырыня 0,3 км
Плошча 0,1 км²
Даўжыня берагавой лініі 2,15 км
Басейн
Выцякаюць бяссцёкавае
Размяшчэнне
Краіна  Беларусь
Рэгіён Брэсцкая вобласць
Рыбнае возера (Беларусь)
Рыбнае возера
Рыбнае возера
Рыбнае возера (Брэсцкая вобласць)
Рыбнае возера
Рыбнае возера

Плошча паверхні возера 0,1 км². Даўжыня 0,9 км, найбольшая шырыня 0,3 км. Даўжыня берагавой лініі 2,15 км. Катлавіна возера авальнай формы, выцягнутая ў напрамку з поўначы на поўдзень. Схілы катлавіны дасягаюць вышыні 2 м. Берагавая лінія звілістая. Берагі месцамі забалочаныя. Возера бяссцёкавае.

Зноскі

  1. Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 4. Недалька — Стаўраліт / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ імя Петруся Броўкі, 1985. — 599 с., іл. — 10 000 экз.

Літаратура правіць

Спасылкі правіць