Рыгор Іванавіч Баравік
Рыгор Іванавіч Баравік (нар. 28 студзеня 1939) — беларускі тэатральны рэжысёр[1].
Рыгор Іванавіч Баравік | |
---|---|
Дата нараджэння | 28 студзеня 1939 (83 гады) |
Род дзейнасці | прафесар |
Месца працы | |
Навуковая ступень | кандыдат мастацтвазнаўства |
Навуковае званне |
|
Альма-матар | |
Узнагароды |
БіяграфіяПравіць
Скончыў ў 1966 годзе Беларускі дзяржаўны тэатральна-мастацкі інстытут па спецыяльнасці «Рэжысура драмы», распачаў творчую дзейнасць у тэатрах рэспублікі. Паставіў адметныя спектаклі паводле твораў беларускай нацыянальнай класікі і сучаснай драматургіі, ажыццявіў вялікую колькасць пастановак паводле рускай і замежнай драматургіі. Спектаклі Рыгора Баравіка вылучаюцца дакладным і глыбокім увасабленнем аўтарскай задумы, арыгінальнай рэжысёрскай канцэпцыяй, цікавымі і яркімі акцёрскімі работамі. Гэта выклікала цікавасць гледачоў, атрымлівала высокую адзнаку ў рэцэнзіях на старонках газет і часопісаў.
Далейшаму творчаму развіццю Рыгора Баравіка паспрыяла паспяховае праходжанне стажыроўкі ў Маскве ў народнага артыста СССР, мастацкага кіраўніка МХАТ СССР, стваральніка тэатра «Современник» Алега Яфрэмава (1974), а таксама вучоба ў аспірантуры пры Інстытуце мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклора Акадэміі навук БССР (1986), падрыхтоўка і абарона кандыдацкай дысертаціі.
Працаваў галоўным рэжысёрам Беларускага рэспубліканскага тэатра юнага гледача, у 1985 годзе стаў стваральнікам і мастацкім кіраўніком Маладзёжнага тэатра БССР, шмат зрабіў для станаўлення і фарміравання гэтага творчага калектыву.
На творчым рахунку Рыгора Баравіка больш за 100 спектакляў у тэатрах Беларусі, Расіі, Малдовы, Украіны. Сярод іх вылучаюцца спектаклі «Чатыры кроплі» Віктара Розава[ru], «Міколка-паравоз» паводле Міхася Лынькова, «Чайка» Антона Чэхава, «Пінская шляхта» Вінцэнта Дуніна-Марцінкевіча (Беларускі ТЮГ), «Дагарэла свечачка» Алеся Петрашкевіча (Тэатр імя Я.Купалы), «Гэтыя незразумелыя старыя людзі» паводле Святланы Алексіевіч, «Рамонт» Міхаіла Рошчына[ru] (Маладзёжны тэатр БССР), «Тры сястры» Антона Чэхава, «На ўсіх адна бяда» Пятруся Макаля (Малдаўскі маладзёжны тэатр «Лучафэрул», Кішынёў), «Сабачае сэрдца» Міхаіла Булгакава, «Эшалон» Міхаіла Рошчына (Кіеўскі дзяржаўны акадэмічны тэатр драмы і камедыі), «Апошні шанц» Васіля Быкава (МХАТ СССР). Гэтыя і іншыя спектаклі былі адзначаны ўзнагародамі на міжнародных і рэспубліканскіх тэатральных фестывалях і конкурсах.
Адначасова з рэжысёрскай дзейнасцю Рыгор Баравік распачаў займацца навуковай і педагагічнай працай. Стаў кандыдатам навук, прафесарам, напісаў і выдаў чатыры манаграфіі, прысвечаныя актуальным праблемам гісторыі і тэорыі беларускага нацыянальнага сцэнічнага мастацтва. Педагагічную дзейнасць распачаў у 1994 годзе у Беларускім дзяржаўным універсітэце культуры і мастацтваў, з 1999 года і па сённяшні дзень працуе ў Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў. Тут Рыгор Баравік стаў арганізатарам новай кафедры рэжысуры на тэатральным факультэце, быў першым загадчыкам кафедры, з 2012 і па сённяшні дзень працуе на пасадзе прафесара кафедры рэжысуры. Рыгор Баравік выхваў таленавітых вучняў, многія з якіх сталі народнымі і заслужанымі артыстамі, заслужанымі дзеячамі культуры Рэспублікі Беларусь, галоўнымі рэжысёрамі і мастацкімі кіраўнікамі драматычных тэатраў нашай краіны. Дзейнасць Рыгора Баравіка адзначана ўзнагародамі і граматамі дзяржаўных і грамадскіх арганізацый.
УзнагародыПравіць
- Медаль Францыска Скарыны (2020)[2].
Зноскі
- ↑ Баравік Рыгор Іванавіч . Беларуская дзяржаўная акадэмія мастацтваў. Праверана 27 студзеня 2018.(недаступная спасылка)
- ↑ Указ Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь 17 снежня 2020 г. № 464 «Аб узнагароджанні» Архівавана 12 мая 2021.
СпасылкіПравіць
- На Вікісховішчы пакуль няма медыяфайлаў па тэме, але Вы можаце загрузіць іх