Рыгор Восіпавіч Няхай

Рыгор Восіпавіч Няхай (5 снежня 1914, Сяліба, Бярэзінскі раён, Мінская вобласць — 25 ліпеня 1991) — беларускі пісьменнік.

Рыгор Восіпавіч Няхай
Асабістыя звесткі
Дата нараджэння 5 снежня 1914(1914-12-05)
Месца нараджэння
Дата смерці 25 ліпеня 1991(1991-07-25) (76 гадоў)
Месца смерці
Пахаванне
Грамадзянства
Альма-матар
Месца працы
Прафесійная дзейнасць
Род дзейнасці пісьменнік, празаік
Мова твораў беларуская
Грамадская дзейнасць
Член у
Узнагароды
ордэн Айчыннай вайны II ступені ордэн Чырвонай Зоркі Ордэн «Знак Пашаны» медаль «За адвагу» медаль «За працоўную адзнаку»

Біяграфія правіць

Нарадзіўся ў сялянскай сям'і. Скончыў Мінскі педагагічны тэхнікум (1935), выкладаў беларускую мову і літаратуру ў Калодзішчанскай сярэдняй школе пад Мінскам. Завочна скончыў літаратурны факультэт Мінскага настаўніцкага інстытута (1939). У 1939 годзе прызваны ў Чырвоную Армію. Удзельнічаў у баях на Паўднёвым, 1-м Украінскім франтах. У 1942—1943 гадах выконваў заданні Галоўнага разведупраўлення Савецкай Арміі ў тыле праціўніка (Кіеў — Чаркасы — Чарнігаў). Быў начальнікам асобага аддзела партызанскага злучэння Рыгора (Юрыя) Збанацкага. Удзельнічаў у баявых дзеяннях на тэрыторыі Польшчы, Германіі, Чэхаславакіі, Аўстрыі, Венгрыі. Закончыў вайну на Эльбе. З 1946 года працаваў у газеце «Літаратура і мастацтва». У 1952—1954 гадах — загадчык аддзела крытыкі і публіцыстыкі часопіса «Полымя», у 1956—1957 гадах — рэдактар Дзяржаўнага выдавецтва БССР. Сябра СП СССР з 1946 года.

Творчасць правіць

Друкавацца пачаў у 1935 годзе (газета «Літаратура і мастацтва»). Аўтар зборнікаў вершаў «Па сонечных узгорках» (1939), «Мае пакаленне» (1950), «Вялікі мой і ціхі акіян» (1954), «Размова з восенню» (1961), «Асеннія пракосы» (выбранае, 1973), «Слова сябрам» (1982), зборніка апавяданняў і аповесцей «Навальнічнае рэха» (1958), «Героі не адступаюць» (1965), «Сарочы лес» (1966), «Алёшка-атаман» (1967), «Туман над стэпам» (1971), «Шлях на Эльбу» (1976), нарыса «Минская область» (1968, 2-е дапоўненае і перапрацаванае выданне ў 1974). Для дзяцей напісаў кніжкі «Пра храбрага хлопчыка» (вершы, 1962), «Як расцвітае кветка» (апавяданні, 1968), «Я з табою, гвардыя» (аповесць, 1983). У 1984 годзе выйшлі Выбраныя творы ў 2 тамах.

На беларускую мову пераклаў «Дзень айца Сойкі» С. Тудара (1952), «Над Чарамошам» М. Стэльмаха (1955), «Памфлеты» Ю. Мельнічука (1961), асобныя творы А. Твардоўскага, М. Рыльскага, П. Тычыны, А. Малышкі, Ю. Збанацкага і іншых рускіх і ўкраінскіх пісьменнікаў.

Зрабіў літаратурны запіс кніг «Партызанскі край» В. Лівенцава (1950), «Браты па зброі» І. Вятрова (1962), «Палескія былі» І. Шубітыдзэ (1969).

Узнагароды правіць

Літаратура правіць

  • Беларускія пісьменнікі : біябібліяграфічны слоўнік. — Т. 4. — Мн., 1994.