Сяліба (Бярэзінскі раён)
Сялі́́ба[1] (трансліт.: Sialiba, руск.: Селиба) — аграгарадок у Бярэзінскім раёне Мінскай вобласці Беларусі. Уваходзіць у склад Капланецкага сельсавета.
Аграгарадок
Сяліба
| ||||||||||||||||||||
Да 28 мая 2013 года вёска ўваходзіла ў склад Сялібскага сельсавета[2].
Геаграфія
правіцьЗнаходзіцца за 35 км на поўдзень ад горада Беразіно, за 136 км ад Мінска, за 25 км ад чыгуначнай станцыі Нясята, на рацэ Бярэзіна[3].
Гісторыя
правіцьВёска вядомая з 1858 года. Знаходзілася ў складзе маёнтка Брадзец у Ігуменскім павеце Мінскай губерні, З’яўлялася ўласнасцю памешчыка Лукашэвіча. У 1880-х гадах ён распрадаў свае землі яўрэям. 21 чэрвеня 1910 года пажар знішчыў 146 пабудоў.
У 1917 годзе вёска мела 75 двароў, 459 жыхароў і паштовае аддзяленне. Арганізавалася савецкае таварыства «Чырвоны селянін». У 1918 годзе — Савет сялянскіх і салдацкіх дэпутатаў.
У 1919 годзе польскія легіянеры ўчынілі яўрэйскі пагром.
6 кастрычніка 1921 года адкрыўся рабочы клуб, потым бібліятэка. У пачатку 1920-х гадоў пачала працаваць яўрэйская школа.
У 1924 годзе была адкрыта 4-гадовая школа з беларускай мовай навучання, сельска-гаспадарчае таварыства, медпункт.
У 1927 годзе яўрэйскай пачатковая школа пераўтварылася ў сямігадовую.
У 1930-х гадах дзейнічала 3 грамадскія лазні, пошта.
У 1929 годзе пачалася калектывізацыя, і ў яўрэйскай частцы вёскі быў створаны калгас імя Калініна. У 1934 годзе ў беларускай частцы вёскі быў створаны калгас імя Будзённага.
25 ліпеня 1936 года ў будынку былой сінагогі быў адкрыты клуб на 300 месцаў.
У 1937 годзе беларуская і яўрэйская школы былі аб’яднаныя ў адну (з 1940 года — сярэдняя).
У Вялікую Айчынную вайну з пачатку ліпеня 1941 да 2 ліпеня 1944 года была акупіравана нямецка-фашысцкімі войскамі. У баях за вызваленне вёскі загінула 30 савецкіх воінаў. На франтах і ў партызанскай барацьбе загінулі 42 вяскоўцы. У памяць аб іх у 1967 годзе ў скверы была ўсталявана скульптура воіна.
У 1969 годзе пачалі дзейнічаць фотаатэлье, швейная і абутковая майстэрні.
У 2003 годзе дзейнічалі сельсавет, аддзяленне сувязі, сярэдняя і музычная школы, сталовая, камбінат бытавога абслугоўвання, дзіцячы садок, 2 крамы, клуб, фельчарска-акушэрскі пункт, інтэрнат, ашчадная каса, АТС, аддзяленне сувязі[4].
Да 28 мая 2013 года з’яўлялася адміністрацыйным цэнтрам Сялібскага сельсавета. Пасля скасавання Сялібскага сельсавета ўключаная ў Капланецкі сельсавет[5].
Насельніцтва
правіцьПланіроўка
правіцьПланіровачна вёска складаецца з 3 асноўных вуліц, галоўная з якіх — адрэзак дарогі — крывалінейная, працяглая. Грамадскія будынкі размешчаныя на галоўнай вуліцы сярод жылой забудовы. На ўскраінах і ў цэнтры сярод драўляных забудоваў узведзеныя 1- і 2-павярховыя мураваныя дамы.
Інфраструктура
правіць- Сярэдняя школа
- Клуб
- Бібліятэка
- Аддзяленне сувязі
Славутасці
правіць- Яўрэйскія могілкі, першае пахаванне на якіх датуецца пачаткам XVIII стагоддзя, а апошняе — 2003 годам. Зараз у вёсцы яўрэяў не засталося[6].
- Рэшткі вадзянога млына XIX — пач. XX ст.
- Помнік землякам, якія загінулі ў Вялікую Айчынную вайну
- Царква Святога Георгія (2010)
Вядомыя ўраджэнцы і жыхары
правіць- Якаў Бенцыёнавіч Герцовіч (1910—1976) — беларускі літаратурны крытык.
- Рыгор Восіпавіч Няхай (1914—1991) — беларускі пісьменнік.
- Залман Окунь (1892—1952)[7]
- Янка Туміловіч (1905—1937) — беларускі паэт.
- Ізраіль Барысавіч Элентух (1913 — ?) — беларускі мастацтвазнаўца.
Зноскі
- ↑ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Мінская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2003. — 604 с. ISBN 985-458-054-7. (DJVU)
- ↑ «Об изменении административно-территориального устройства районов Минской области». Решение Минского областного Совета депутатов от 28 мая 2013 г. № 234 Архівавана 23 верасня 2013. (руск.)
- ↑ а б БелЭн 2002.
- ↑ Трапянок М. Славіцца Сяліба людзьмі // Бярэзінская панарама.
- ↑ Рашэнне менскага абласнога савета дэпутатаў ад 28 мая 2013 Архівавана 11 снежня 2013. (руск.)
- ↑ Агентство Еврейских Новостей
- ↑ http://www.yiddishmusic.jewniverse.info/okunzalman/index.html
Літаратура
правіць- Сялі́ба // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 15: Следавікі — Трыо / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2002. — Т. 15. — С. 337. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0251-2 (т. 15).
Спасылкі
правіць- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Сяліба (Бярэзінскі раён)