Рыгор Леанідавіч Кісель

беларускі журналіст і дыпламат

Рыгор Леанідавіч Кісель (23 жніўня 1955 г., Здудзічы, Светлагорскі раён Гомельская вобласць) — беларускі журналіст і дыпламат.

Рыгор Кісель
Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Рэспублікі Беларусь у Румыніі
21 ліпеня 2000 — 11 сакавіка 2002
Прэзідэнт Аляксандр Лукашэнка
Кіраўнік урада Уладзімір Ярмошын
Генадзь Навіцкі
Папярэднік Анатоль Бутэвіч
Пераемнік Віктар Шых
Нараджэнне 23 жніўня 1955(1955-08-23) (69 гадоў)
Адукацыя
Узнагароды
Дзяржаўная прэмія Рэспублікі Беларусь

Біяграфія

правіць

Скончыў факультэт журналістыкі Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта (1979).

Да вучобы ў ВНУ працаваў падсобным рабочым, маляром, калгаснікам калгасу імя М. І. Калініна Светлагорскага раёна, пасля — карэспандэнтам, уласным карэспандэнтам, загадчыкам аддзела рэдакцыі абласной газеты «Магілёўская праўда» (1979—1987), кансультантам Магілёўскага абкама КПБ (1987—1990), рэдактарам абласной газеты «Магілёўскія ведамасці» (1990—1994).

5 жніўня 1994 года прызначаны кіраўніком новастворанай Нацыянальнай дзяржаўнай тэлерадыёкампаніі Рэспублікі Беларусь[1].

21 ліпеня 2000 года быў вызвалены ад пасады старшыні Белтэлерадыёкампанii і прызначаны Надзвычайным і Паўнамоцным Паслом Рэспублікі Беларусь у Румыніі[2], адстаўлены быў 11 сакавіка 2002 года[3].

У 2002 годзе быў прызначаны старшынёй праўлення закрытага акцыянернага таварыства «Другі нацыянальны тэлеканал» і затым 15 гадоў кіраваў каналам АНТ. Сышоў на пенсію ў 2017 годзе[4].

Лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Рэспублікі Беларусь у галіне літаратуры, мастацтва і архітэктуры (2004, у аўтарскім калектыве) — за стварэнне дванаццацісерыйнага дакументальнага фільма «Найноўшая гісторыя».

Зноскі

Спасылкі

правіць