Рыжская аўтобусная фабрыка

Рыжская аўтобусная фабрыка, РАФ (лат.: Rīgas Autobusu Fabrika, скарочана RAF, руск.: Рижская автобусная фабрика) — прадпрыемства па вытворчасці мікрааўтобусаў. Знаходзілася ў латвійскім горадзе Елгава.

Рыжская аўтобусная фабрыка
лат.: Rīgas Autobusu Fabrika
Тып akciju sabiedrība[d]
Заснаванне 1949
Скасавана 1998
Прычына скасавання банкруцтва
Краіна
Размяшчэнне Латвія: Рыга,
з 1975 года Елгава
Адрас
Галіна аўтобусы і мікрааўтобусы
Прадукцыя аўтобус
Даччыныя кампаніі RAF-Avia

Аўтобусы РАФ выкарыстоўваліся толькі дзяржавай, найчасцей як аўтамабілі хуткай дапамогі або таксі, і не адпускаліся прыватным асобам. Адзінае выключэнне рабілася для сем’яў з 5 і болей дзецьмі.

Гісторыя

правіць

Стварэнне

правіць

У 1949 годзе на базе «Рыжскага аўтарамонтнага завода № 2» (РАРЗ № 2), які размяшчаўся ў былых майстэрняў, быў створаны «Рыжскі завод аўтобусных кузаваў» (РЗАК). Задачай завода было вытворчасць сярэдніх аўтобусаў.

У 1951 годзе РЗАК быў аб’яднаны з «Рыжскай эксперыментальнай аўтамабільнай фабрыкай» (РЭАФ).

Першай уласнай прадукцыяй завода РАФ стаў 22-мясцовы аўтобус РАФ-251, які ўсталёўваўся на шасі ГАЗ-51.

1958—1991

правіць

У 1958 годзе на аснове агрэгатаў «ГАЗ-21 Волга» пачаўся выраб РАФ-977.

З 1961 года цэхам на вул. Тэрбатас быў вернуты статус «Рыжскага аўтарамонтнага завода № 2» (РАРЗ № 2) — пры гэтым там працягвалася вытворчасць аўтобусаў на шасі ГАЗ-51А. Вытворчасць мікрааўтобусаў была перанесена на вул. Дунтэс. На новай пляцоўцы быў пачаты выпуск мадэлі РАФ-977Д, якая атрымала цалкам новы і больш тэхналагічны ў вытворчасці кузаў.

Планавалася, што будуць вырабляцца яго пасажырская, грузавая і спецыяльная мадыфікацыі. Першая партыя 1-тонных фургонаў была выраблена ў 1962 годзе на мадэрнізаваных шасі 977Д. Аднак, з-за недастаткова вялікай вытворчай магутнасці завода выраб мадэлі перанеслі на Ерэванскі ЕрАЗ.

У 1976 годзе быў пабудаваны новы завод у Елгаве, разлічаны на выпуск 17 000 аўтамашын за год. Пачаўся выраб мікрааўтобусаў РАФ-2203 на базе «Волгі» ГАЗ-24.

У 1990 годзе была праведзена мадэрнізацыя завода. Было закуплена новае абсталяванне. Працавала на прадпрыемстве каля 4500 чалавек.

Постсавецкі перыяд

правіць

У выніку распаду СССР, завод згубіў усе свае лініі паставак і рынкі збыту. Вытворчасць падала з кожным годам — у 1991 годзе сабралі 15130 мікрааўтобусаў; праз 4 гады аб’ём знізіўся ў 10 разоў, а ў 1997 — да 66 адзінак.

З 1996 года РАФ спрабаваў увайсці ў альянс з Горкаўскім аўтамабільным заводам у якасці аўтазборачнай вытворчасці для спецыяльных версій аўтамабіля «Газель», аднак пагадненне было блакаванае урадам Латвіі з палітычных меркаванняў.

У 1997 годзе з канвееру сышла апошняя партыя 13-мясцовых РАФ-22039. Вытворчасць была спынена.

У 1998 годзе завод быў абвешчаны банкротам і падзелены на некалькі дробных кампаніяў, якія доўгі час судзіліся за маёмасць завода. Болей за ўсё пашанцавала RAF Avia, якая атрымала самалёты завода і стала карыстацца імі для чартэрных рэйсаў.

Па стане на 2010 г. большая частка вытворчых карпусоў разбурана, на іх месцы знаходзяцца арэндаваныя гандлёвыя плошчы.

Зноскі