Аўтаномны рэгіён паўднёва-карыбскага ўзбярэжжа

(Пасля перасылкі з Рэгіён Атлантычны Паўднёвы)

Аўтаномны рэгіён паўднёва-карыбскага ўзбярэжжа (ісп.: Región autónoma de la Costa Caribe Sur) — аўтаномная адміністрацыйная адзінка на паўднёвым усходзе Нікарагуа. Складаецца з 12 муніцыпалітэтаў. Адміністрацыйны цэнтр — Блуфілдс.

Аўтаномны рэгіён паўднёва-карыбскага ўзбярэжжа
ісп.: Región autónoma de la Costa Caribe Sur
Герб Сцяг
Герб Сцяг
Краіна  Нікарагуа
Уваходзіць у
Адміністрацыйны цэнтр Блуфілдс
Афіцыйныя мовы іспанская мова, англійская мова, міскіта, крэольская мова
Насельніцтва (2012) 369 254
Шчыльнасць 13,47 чал./км²
Канфесійны склад пратэстанты, каталікі
Плошча 27 407 км²
Аўтаномны рэгіён паўднёва-карыбскага ўзбярэжжа на карце
Часавы пояс UTC-6
Абрэвіятура RACCS
Код ISO 3166-2 NI-AS
Індэкс FIPS NU18
Афіцыйны сайт
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Плошча — 27 407 км². Насельніцтва (2012 г.) — 36 9254 чалавек.

Гісторыя правіць

У XVIIXIX ст. большая частка тэрыторыі аўтаномнага рэгіёна ўваходзіла ў склад індзейскай дзяржавы міскіта. Тут сяліліся выхадцы з Ямайкі і Беліза. Пасля ліквідацыі аўтаноміі міскіта ў 1894 г. мясцовае насельніцтва традыцыйна складала апазіцыю ў дачыненні да ўладаў у Манагуа, пасля сандзінісцкай рэвалюцыі падтрымлівалі контрас. У 1987 г. у выніку рэфармавання дзяржаўнага ладу на месцы дэпартамента Селая былі ўтвораны Аўтаномны рэгіён паўднёва-карыбскага ўзбярэжжа і Аўтаномны рэгіён паўночна-карыбскага ўзбярэжжа.

Кіраванне правіць

Аўтаномны рэгіён паўднёва-карыбскага ўзбярэжжа з'яўляецца неад'емнай часткай унітарнай і непадзельнай дзяржавы Нікарагуа. Яго жыхары маюць усе правы і абавязкі нікарагуанскіх грамадзян. Аўтаномная прававая сістэма абапіраецца на Канстытуцыю і Статут рэгіёна, закон аб асаблівам рэжыме абшчын карэнных народаў. Галоўны орган кіравання — Рада рэгіёна з 45 дэпутаў, якія з 2007 г. выбіраюцца ў выніку прамога галасавання.

Спасылкі правіць