Манагуа
Манагуа (ісп.: Managua) — сталіца і найбуйнейшы горад Нікарагуа; з’яўляецца таксама адміністрацыйным цэнтрам аднайменнага дэпартамента краіны. Насельніцтва — 1.817.000 чал. (2004).
Горад
Манагуа
Managua
| ||||||||||||||||||||||||
ГеаграфіяПравіць
Горад знаходзіцца на захадзе краіны, на паўднёвым беразе возера Манагуа.
ГісторыяПравіць
Манагуа быў заснаваны іспанцамі на месцы індзейскага паселішча, вядомага з XVI стагоддзя. У 1855 годзе горад стаў сталіцай краіны. На працягу сваёй гісторыі горад неаднаразова пакутаваў ад стыхійных бедстваў: ў 1876 годзе здарылася наймоцная паводка; ў 1885, 1931 і 1972 гадах. адбываліся разбуральныя землятрусы, у 1936 годзе выбухнуў моцны пажар.
У 1979 годзе ў горадзе ішла жорсткая гарадская вайна (герылья) паміж атрадамі Сандынісцкага фронта нацыянальнага вызвалення (СФНВ) і войскамі дыктатара А. Самосы. 4 чэрвеня 1979 года ў Манагуа пачалася агульнанацыянальная забастоўка, а 9 чэрвеня — узброенае паўстанне. На 19-ы дзень паўстання часткі СФНВ і паўстанцы (усяго 6 тыс. чал.) пачалі адыход са сталіцы. З імі сышлі і бежанцы. 14 ліпеня калоны СФНВ зноў перайшлі ў наступ на Манагуа. У горадзе разгарнулася будаўніцтва барыкад. 17 ліпеня Прэзідэнт А. Самоса адрокся ад пасады перад нікарагуанскім кангрэсам і вылецеў у ЗША. 19 ліпеня 1979 года атрады СФНВ урачыста ўвайшлі ў сталіцу краіны.
1 ліпеня 2009 года мэр горада Алексіс Аргуэё быў знойдзены мёртвым у сваёй рэзідэнцыі (Аргуэё, былы баксёр (трохразовы чэмпіён свету па боксе) быў абраны мэрам у лістападзе 2008 года). 8 ліпеня 2009 года прысягу ўступлення на пасаду мэра прыняла Дэйзі Торэс.
Гарады-пабрацімыПравіць
Зноскі
СпасылкіПравіць
- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Манагуа