Рэпін (Акцябрскі раён)

вёска ў Акцябрскім раёне Гомельскай вобласці Беларусі

Рэ́пін[2] (трансліт.: Repin, руск.: Репин) — вёска ў Акцябрскім раёне Гомельскай вобласці. Уваходзіць у склад Краснаслабодскага сельсавета.

Вёска
Рэпін
Краіна
Вобласць
Раён
Сельсавет
Каардынаты
Першая згадка
Колькасць двароў
34
Насельніцтва
66[1] чалавек (2011)
Часавы пояс
Тэлефонны код
+375 2357
Паштовы індэкс
247321
Аўтамабільны код
3
СААТА
3240832031
Рэпін на карце Беларусі ±
Рэпін (Акцябрскі раён) (Беларусь)
Рэпін (Акцябрскі раён)
Рэпін (Акцябрскі раён) (Гомельская вобласць)
Рэпін (Акцябрскі раён)

Геаграфія правіць

Размяшчэнне правіць

За 30 км на паўднёвы захад ад гарадскога пасёлка Акцябрскі, 260 км ад Гомеля, 23 км ад чыгуначнай станцыі Рабкор, размешчанай на чыгунцы Бабруйск — Рабкор, адгалінаванні лініі Асіповічы — Жлобін.

Экалогія і прырода правіць

Вакол вёскі лес.

Транспартная сетка правіць

Транспартныя сувязі па прасёлкавай, затым аўтамабільнай дарозе Слуцк — Капаткевічы.

Інфармацыя правіць

Планіроўка складаецца з кароткай просталінейнай вуліцы, блізкай да шыротнай арыентацыі, да якой далучаюцца з поўначы 2 просталінейныя вуліцы з завулкамі. Забудова двухбаковая, драўляная, сядзібнага тыпу. У складзе КСУП «Чырвонаслабодскае» з цэнтрам у Краснай Слабадзе, малочнатаварная ферма. Клуб, крама.

Гісторыя правіць

Па пісьмовых крыніцах вядомая з пачатку XX стагоддзя як маёнтак у Бабруйскім павеце Мінскай губерні. У 1907 годзе тут пачаў працаваць броварны завод (зачынены ў 1915 годзе). У 1920-х гадах хутка расла за кошт перасяленцаў з суседніх вёсак. У 1931 годзе жыхары ўступілі ў калгас. Падчас Вялікай Айчыннай вайны у красавіку 1942 года нямецкія акупанты цалкам спалілі вёску і забілі 17 жыхароў. Некаторы час увесну 1943 года тут базіраваўся штаб Мінскага партызанскага злучэння. 18 жыхароў загінулі на фронце.

Насельніцтва правіць

Колькасць правіць

  • 2011 год — 34 двары, 66 жыхароў.

Дынаміка правіць

  • 1940 год — 47 двароў, 168 жыхароў.
  • 1959 год — 273 жыхары (паводле перапісу).
  • 1997 год — 62 двары, 127 жыхароў.
  • 2004 год — 48 двароў, 92 жыхары.

Вядомыя асобы правіць

Зноскі

  1. Дадзеныя сельсавета на 1 студзеня 2011 года
  2. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Гомельская вобласць: нарматыўны даведнік / Н. А. Багамольнікава і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2006. — 382 с. ISBN 985-458-131-4 (DJVU).

Літаратура правіць

  • Гарады і вёскі Беларусі: Энцыклапедыя. Т.1, кн.1. Гомельская вобласць/С. В. Марцэлеў; Рэдкалегія: Г. П. Пашкоў (галоўны рэдактар) і інш. — Мн.: БелЭн, 2004. 632с.: іл. Тыраж 4000 экз. ISBN 985-11-0303-9 ISBN 985-11-0302-0
  • Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Акцябрскага р-на. — Мн.: БЕЛТА, 1997. — 478 с. ISBN 985-6302-03-X

Спасылкі правіць