Рэўт

рака ў Малдове

Рэўт (рум.: Răut, ідыш: רעװעט) — рака ў Малдове, правы прыток Днястра.

  • Даўжыня — 286 км.
  • Плошча басейна — 7760 км².
  • Сярэдняя шырыня рэчышча — 30 м.
  • Сярэдняя шырыня даліны — 7 км.
  • Сярэдні выдатак вады — ад 8 да 15 м³/с.
Рэўт
рум. Răut
Рэўт у Аргееўскім раёне
Характарыстыка
Даўжыня 286 км
Басейн 7 760 км²
Вадацёк
Выток Dniester Hills[d]
 • Месцазнаходжанне 48/11/30.46/N/27/34/55.47/E
 • Каардынаты 48°11′30″ пн. ш. 27°34′55″ у. д.HGЯO
Вусце Рака Днестр
 • Месцазнаходжанне 47/14/47.45/N/29/8/52.19/E
 • Каардынаты 47°14′40″ пн. ш. 29°08′51″ у. д.HGЯO
Размяшчэнне
Водная сістэма Чорнае мора
Краіна
=
physical
Рэўт
Рэўт
— выток, — вусце
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Гідралагічны рэжым Рэўта нясталы. Маюцца вясновыя і летнія паводкі.

Рэўт бярэ пачатак паблізу сяла Рэдзю-Марэ Дандзюшанскага раёна, цячэ ў паўднёва-ўсходнім кірунку, двойчы змяняе кірунак плыні (каля Бельцаў і Фларэшт) і ўпадае ў Днестр каля сяла Усцье. Даліна ракі дасягае шырыні ад 3 км у Бельцаў да 9 км каля Аргеева. На Рэўту ёсць мноства плаўняў, большай часткай асушаных. Паміж Фларэштамі і Казанештамі Рэўт праходзіць праз вапняковыя скалы, утвараючы глыбокія і вузкія цясніны.

У даліне ракі гадуюць кармавыя культуры і гародніну. Рэўт выкарыстоўваецца для абваднення. На рацэ Рэўт змесцаваны гарады Бельцы, Маркулешты, Фларэшць і Аргееў. У басейне ракі знаходзяцца Стары Архей і маляўнічая пляцоўка каля сяла Трэбужэны.

Асноўныя прытокі: правыя — Капачанка, Рэўцэл, Саланец, Улігач, Вялікі Чулук, Вяціч, Іванча, Рэшка; левыя — Куболта, Кайнар, Каменка, Добруша, Сягала, Іванос, Драгініч.

Воды ракі моцна забруджаны гаспадарча-побытавымі сцёкавымі водамі.

Спасылкі

правіць