Роза Мікалаеўна Лесь
Роза Мікалаеўна Лесь (7 лістапада 1924, пас. Кішэнька, Кішэнькіўскі раён , Палтаўская вобласць) — беларускі архітэктар.
Роза Мікалаеўна Лесь | |
---|---|
Дата нараджэння | 7 лістапада 1924 (99 гадоў) |
Месца нараджэння | |
Альма-матар | |
Месца працы | |
Партыя | |
Член у | |
Узнагароды |
Біяграфія
правіцьСкончыла Маскоўскі інжынерна-будаўнічы інстытут у 1948 годзе. Працавала інжынерам-праектыроўшчыкам, дырэктарам Брэсцкага філіяла Белдзяржпраекта, з 1963 па 1981 г. — начальнікам упраўлення па будаўніцтве і архітэктуры Брэсцкага аблвыканкама.
Член Саюза архітэктараў СССР з 1963 года. Член КПСС з 1951 года. Пражывае ў г. Брэст.
Творчасць
правіцьАсноўныя працы (у аўтарскім калектыве): помнік У. І. Леніну на Цэнтральнай плошчы (1959), жылыя дамы па вул. Вароўскага, кафэ «Лета» ў Брэсце, жылыя дамы па вул. М. Горкага і В. Харужай у Пінску, праектаванне, будаўніцтва і азеляненне пасёлка Мухавец Брэсцкага і Малеч Бярозаўскага раёнаў (дыпломы і медалі ВДНГ СССР, 1969, 1979).
Узнагароды
правіцьУзнагароджана ордэнам «Знак Пашаны» (1966), медалямі, Ганаровай граматай Прэзідыума Вярхоўнага Савета БССР (1958).
Зноскі
Літаратура
правіць- Лесь Роза Николаевна // Архитекторы Советской Белоруссии: Биогр. справочник / Союз архитекторов БССР; Сост. В. И. Аникин и др. — Мн.: Беларусь, 1991. — 262 с. — ISBN 5-338-00611-1. (руск.)